Усё будзе добра, дзень прыйдзе новы!

Хто казаў, што ў Беларусі крызіс не дасягнуў дна? Дзе тыя эканамісты, якія абвяшчалі новую хвалю крызісу? Не дачакаецеся! У нас усё добра, а будзе яшчэ лепш! Прынамсі, такія высновы можна зрабіць за мінулы тыдзень.

Беларусь мае добрую антыкрызісную праграму, якая апраўдала сябе часам. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі 22 верасня ў Мінску на сустрэчы з кіраўнічым дырэктарам нямецкага банка АКА “Аўсфуркрэдыт-Гезэльшафт мбХ Хансам-Йоргам Тотам.



Хто казаў, што ў Беларусі крызіс не дасягнуў дна? Дзе тыя эканамісты, якія абвяшчалі новую хвалю крызісу? Не дачакаецеся! У нас усё добра, а будзе яшчэ лепш! Прынамсі, такія высновы можна зрабіць за мінулы тыдзень.

Беларусь мае добрую антыкрызісную праграму, якая апраўдала сябе часам. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі 22 верасня ў Мінску на сустрэчы з кіраўнічым дырэктарам нямецкага банка АКА “Аўсфуркрэдыт-Гезэльшафт мбХ Хансам-Йоргам Тотам.

Сідорскі адзначыў, што сусветны фінансавы крызіс не абышоў бокам Беларусь. Антыкрызісную праграму давялося карэктаваць. Цяпер, працягнуў кіраўнік урада, многія краіны заяўляюць пра выхад з рэцэсіі.

“Але мы ставімся да гэтага пытання аб’ектыўна і робім усё, каб эканоміка Беларусі адчувала сябе больш упэўнена ў такіх умовах. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца тое, што ВУП Беларусі сёлета знаходзіўся ў межах 100% узроўню 2008 года, гэта значыць фактычна мы ідзем па планцы мінулага года, — сказаў прэм’ер-міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што ўрад не здымае амбіцыйных задач, якія пастаўлены перад эканомікай. “Мы працягнем рэалізацыю інвестыцыйных і інавацыйных праграм на найбліжэйшыя тры-пяць гадоў. Пры агульным спадзе эканомік суседніх дзяржаў тэмп росту інвестыцый у Беларусі складае сёлета каля 117 працэнтаў, — сказаў прэм’ер-міністр.

А лепш нам будзе таму, што рэалізацыя праектаў у рамках праграмы Еўрасаюза “Усходняе партнёрства можа быць пачата ў 2010 годзе. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, адказваючы 22 верасня на пытанні дэпутатаў падчас пасяджэння камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.

Паводле слоў дыпламата, у праектах, якія падрыхтаваны Беларуссю, акцэнт робіцца на развіцці транзітнай інфраструктуры, стварэнні транспартных калідораў, а таксама пытаннях, звязаных з транспартным забеспячэннем і спрашчэннем мытных працэдур.

Намеснік міністра паведаміў, што гэтыя праекты цяпер абмяркоўваюцца з Літвой, Латвіяй, Украінай, Польшчай, але пакуль Еўракамісія толькі выпрацоўвае механізмы іх зацвярджэння і магчымай рэалізацыі.

Варанецкі таксама адзначыў, што восенню гэтага года ў Стакгольме павінна адбыцца сустрэча старшыняў камітэтаў па міжнародных справах парламентаў краін — удзельніц праграмы “Усходняга партнёрства. Паводле яго слоў, на сустрэчы плануецца разгляд падыходаў да арганізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння паміж структурамі Еўрасаюза і дзяржавамі — удзельніцамі “Усходняга партнёрства.

Але не толькі ў дзяржаўных структурах расце аптымізм. Здаецца, што і на вуліцы беларускіх прадпрымальнікаў перакуліўся грузавік з цукеркамі. Ці, прынамсі, частка яго рассыпалася.

Падрыхтаваны шэсць нарматыўна прававых актаў, якія спрашчаюць дзейнасць суб’ектаў малога бізнесу. Частка з іх знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта, частка — ва ўрадзе. Пра гэта на прэс канферэнцыі 22 верасня ў Мінску паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Тапілін.

“Гэтыя ўказы таксама вырашаць праблемы дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, якія тычацца мытнага афармлення і падатковай нагрузкі, што ў канчатковым выніку будзе ўплываць на кошт, — адзначыў Тапілін. — Але ў цэлым яны будуць закранаць дзейнасць суб’ектаў малога бізнесу.

Паводле слоў спецыяліста, адзін з дакументаў будзе звязаны са зменай умоў падаткаабкладання з мэтай паніжэння падатковай нагрузкі на прадпрыемствы, у тым ліку ПУПы, якія будуць пастаўляць прадукцыю на экспарт.

“Магчыма, будзе паніжана стаўка падатку ўдвая, можа быць выключаны з базы падаткаабкладання аб’ём выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на экспарт, — адзначыў Тапілін. Паводле яго слоў, пакуль гэта праект, і ў якім выглядзе ён будзе прыняты, ён не ведае.

Ён таксама адзначыў, што ўсе прапановы, якія ўнеслі прадстаўнікі бізнесу, у праектах дакументаў улічаны.

Тапілін нагадаў, што ў адпаведнасці з распараджэннем прэм’ер-міністра створана рабочая група для аператыўнага аналізу сітуацыі, выпрацоўкі мер і аказання суб’ектам малога прадпрымальніцтва падтрымкі па рэалізацыі беларускіх тавараў на ўнутраным і знешнім рынках. Пасяджэнні гэтай групы праходзяць кожны тыдзень, і пра вынікі паведамляецца прэм’ер-міністру. “Група створана для арганізацыйнай і нарматворчай працы для зняцця перашкодаў у дзейнасці суб’ектаў малога прадпрымальніцтва пры набыцці і рэалізацыі беларускіх тавараў, — адзначыў Тапілін.

І, нарэшце, здаецца, у нас будзе беларускамоўны універсітэт. У Беларусі існуюць грамадскія ініцыятывы, якія ставяць задачу стварыць універсітэт у сферы нефармальнай адукацыі, паведаміла эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій Святлана Мацкевіч на пасяджэнні “круглага стала ў Мінску 22 верасня.

Паводле слоў Мацкевіч, у Беларусі значная колькасць прафесіяналаў высокага ўзроўню не могуць працаваць у сферы дзяржаўнай вышэйшай адукацыі. Краіна дагэтуль дэманструе “дастаткова высокую эфектыўнасць камандна-адміністрацыйных метадаў работы з чалавечым рэсурсам ва ўмовах пераходнай і змяшанай эканомік, аднак пры абмеркаванні колькасных ацэнак, структуры сістэмы адукацыі не фіксуецца якасны бок пытання. На думку эксперта, у Беларусі шмат пісьменных людзей, але “сістэма адукацыі культывуе стары тып савецкага мыслення.

Былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, прафесар Уладзімір Дунаеў адзначыў, што такі універсітэт мог бы знайсці сваё месца ў нацыянальнай сістэме адукацыі і пры пэўных умовах дабіцца эканамічнай эфектыўнасці. На думку Дунаева, перспектыўным рынкам адукацыйных паслуг можа стаць электроннае навучанне, якое ў Беларусі “знаходзіцца на засмучальна нізкім узроўні. Менш чым 1 працэнт студэнтаў вучацца праз электронную дыстанцыйную адукацыю. Вызначальным рэсурсам развіцця для незалежнай ВНУ магла б стаць беларускамоўная адукацыя, лічыць Дунаеў. Ён падкрэсліў, што гэтая ніша застаецца пустой, нягледзячы на даволі выражаную грамадскую патрэбу ў такой ВНУ.

Каментаваць