Ута Цапф: «Страшная помста…»

Як вельмі жорсткія прысуды ацаніла вынікі першых судоў па «справе 19 снежня» Ута Цапф. Кіраўнік рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ апісала сітуацыю ў Беларусі ў артыкуле пад назвай «Страшная помста Лукашэнкі».

Ён надрукаваны на сайце www.spd.de і распавядае пра падзеі трох месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Ута Цапф піша і пра тое, што да эск-кандыдата Міколы Статкевіча тры месяцы не дапускалі адваката. А да некаторых зняволеных адвакаты да гэтага часу не трапілі яшчэ з канца снежня. Пры гэтым на адвакатаў палітзняволеных ідзе ціск, іх пазбаўляюць ліцэнзій.

Палітык таксама распавяла пра сведчанні экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча аб катаваннях, што прымяняліся да яго. Зараз ён у Чэхіі, дзе папрасіў палітычны прытулак.

Узгадвае Ута Цапф і пра збіццё кандыдата Уладзіміра Някляева ў дзень выбараў. Пра тое, што яго забралі ў СІЗА КДБ з бальніцы і пакінулі без медыцынскай дапамогі. А зараз ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Аўтарка артыкула спасылаецца на даклад арганізацыі Human Rights Watch пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі. Там адлюстраваны небывалы размах рэпрэсій супраць дэмакратычных арганізацый, праваабаронцаў, журналістаў, студэнтаў і прыхільнікаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Ута Цапф заклікае дапамагаць ахвярам палітычных рэпрэсій. І лічыць вельмі важным, каб падзеі ў Беларусі знаходзіліся пад міжнародным назіраннем.
 
Каментаваць