Моладзь БНФ запрашае на тыдзень Беларускай мовы

Моладзь БНФ запрашае ўсе грамадскія і палітычныя арганізацыі абвесціць тыдзень 15-21 лютага Тыднем Беларускай мовы і цягам гэтага тыдня арганізаваць разнастайныя мерапрыемствы з гэтай нагоды. Таксама МБНФ запрашае на ўласныя мерапрыемствы (усе мерапрыемствы пройдуць па адрасе Мінск, вул.Чарнышэўскага, д.3; (уваход вольны):

 



  • 15.02.2016 з 10:00 да 21:00 — на офісе па адрасе вул.Чарнышэўскага, д.3 можна скарыстацца рознымі настольнымі гульнямі на беларускай мове, пагуляць разам з сябрамі.
  • 16.02.2016 у 19:00 — нефармальная дыскусія на тэму “Колькі дзяржаўных моваў нам патрэбна?”
  • 17.02.2016 у 19:00 — выступы дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзіміра Коласа, грамадскага дзеяча Алега Трусава, а таксама прагляд даукментальнага фільму пра ліцэй.
  • 18.02.2016 у 19:00 — інтэрактыўная пастаноўка форум-тэатру “Мова”.
  • 19.02.2016 — кінамарафон. У 17:30 — Тутэйшыя (2007), мастацкі фільм В. Мазынскага паводле п’есы Янкі Купалы, забаронены да паказу ў Беларусі Міністэрствам культуры. У 19:00 — Вышэй за неба (2012), стужка пра беларускую моладзь, першая ў гісторыі стужка, забароненая чыноўнікамі ПРААН. У 21:30  — Племя (2015), эксперыментальнае ўкраінскае нямое кіно, галоўную ролю ў якім выканала беларуская акторка Яна Новікава.
  • 20.02.2016 — праводзіцца гарадскі квэст у межах цэнтру Мінска. Для таго, каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па тэлефоне ці ў інтэрнэце да 19 лютага.
  • 21.02.2016 у 20:00 — завяршэнне тыдня, святочны канцэрт.

У анлайн-фармаце запрашаем:

-—далучацца да мерапрыемстваў, рабіць сэлфі і фота і выкладаць у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #тыдзеньбеларускаймовы,  #нашамова

— зрабіць фотаздымак з любой сваёй рэччу з беларускім надпісам, выкласці ў інтэрнэт і далучыць хэштэгі #тыдзеньбеларускаймовы#мовапобач, #нашамова
 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 017-2845012, 029-1845012, а таксама ў сацыяльных сетках:

http://vk.com/mova2016
https://www.facebook.com/mova2016/

Паводле прэс-рэлізу

Каментаваць