Узровень рэпрэсіяў у Беларусі — беспрэцэдэнтны

Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы аб правах чалавека ў свеце, якую ў нядзелю, 22 студзеня абнародавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 19 снежня 2010 года былі несапраўднымі і разбілі надзеі на дэмакратычны прагрэс у гэтай краіне, гаворыцца ў справаздачы са спасылкай на экспертнае заключэнне Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, перадае радыё "Свабода".

У паслявыбарчыя месяцы ўлады распачалі кампанію ціску супраць праваабаронцаў, палітычных актывістаў, журналістаў і адвакатаў. Жорсткія абмежаванні супраць свабоды аб'яднанняў, сходаў і прэсы застаюцца ў сіле, а узровень рэпрэсіяў — беспрэцэдэнтны, падсумоўвае справаздача леташнія падзеі ў краіне.

Каментуючы глабальныя працэсы, арганізацыя заклікае краіны Захаду прызнаць станаўленне ў свеце палітычнага ісламізму і навучыцца супрацоўнічаць з ім неканфрантацыйным шляхам.

Каментаваць