Віцебск. Гродна. Астравец. Браслаў. Глыбокае.

Віцебск. Дэмакраты дамовіліся

Прадстаўнікі дзвюх палітычных кааліцый — Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы і Беларускі незалежны блок — дамовіліся пра сумесныя дзеянні падчас выбараў у мясцовыя саветы ў красавіку 2010 года. Віцебскія дэмакраты запланавалі сумесныя дзеянні і пастанавілі, што выбары ў мясцовыя саветы — генеральная рэпетыцыя наступнай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.


Гродна. Вечарына кіно і паэзіі

Віцебск. Дэмакраты дамовіліся

Прадстаўнікі дзвюх палітычных кааліцый — Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы і Беларускі незалежны блок — дамовіліся пра сумесныя дзеянні падчас выбараў у мясцовыя саветы ў красавіку 2010 года. Віцебскія дэмакраты запланавалі сумесныя дзеянні і пастанавілі, што выбары ў мясцовыя саветы — генеральная рэпетыцыя наступнай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.


Гродна. Вечарына кіно і паэзіі

На сядзібе ТБШ адбылася сустрэча з Таццянай Сапач — паэткай, перакладчыцай, аўтаркай тэлевізійных фільмаў і перадач. Аматары паэзіі ведаюць яе як аўтарку кнігі «Восень», а тэлегледачы — перадачы «Паштоўка з Вільні» на Белсаце і «Віленскі сшытак», што ўжо 20 гадоў выходзіць на першым канале Літоўскага тэлебачання. Тацяна Сапач прадставіла сваю новую кніжку «Няхай не пакіне нас восень», прачытала вершы па-беларуску, па-англійску, па-літоўску, па-польску і па-руску. У другой частцы быў прадэманстраваны новы дакументальны фільм «Тут, пад самаю Вільняй. З жыцця тутэйшых».


Астравец. Эколагі будуць змагацца

Прадстаўнікі Беларускай партыі «Зялёныя», «Экадом», мінскага аб’яднання эколагаў, навукоўцы і лідэр расійскай групы «Экозащита!» Андрэй Ажароўскі падчас прэсавай канферэнцыі заявілі, што будуць дабівацца, каб афіцыйныя матэрыялы пра магчымае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС прызналі несапраўднымі. З іх пункту гледжання, падрыхтаваныя беларускім навукова-даследчым інстытутам энергетычнай прамысловасці матэрыялы наконт магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе не адпавядаюць рэчаіснасці.


Браслаў. Зона адпачынку

У маляўнічым куточку Браслаўшчыны, у авеяных паданнямі і гісторыяй мясцінах плануецца будаўніцтва санаторна-курортнага комплексу. Аснова курорта — серавадародная крыніца і лячэбныя сапрапелевыя гразі з возера Смердзіс. Перлінай комплексу стане былая сядзіба пабудовы канца ХVІІІ — пачатку ХІХ стагоддзяў. Яна захавалася ў задавальняючым стане. Будынак належаў Ваўжэцкім, Мінейкам, у ім бываў паэт Адам Міцкевіч. Побач з сядзібай захаваліся рэшткі рамантычнага парку. Рэалізаваць праект мяркуецца ў 2021 годзе.


Глыбокае. Зруйнавалі мінуўшчыну

Шмат дзе ў Глыбоцкім раёне захаваліся фрагменты даўняй брукаванай дарогі, што ішла з Вільні на Полацк. Мясцовыя краязнаўцы называюць яе Альгердавым шляхам: мяркуюць, што праз гэты край маглі рухацца войскі Вялікага княства ў адным з паходаў канца XIV стагоддзя. Сёлета мясцовыя дарожнікі рэканструявалі ўчастак дарогі ад мястэчка Зябкі да Старых Зябак: пашырылі, выпрамілі павароты, паклалі асфальт, пад якім зніклі рэшткі легендарнай мінуўшчыны. Адначасова падчас рамонтных работ былі спілаваныя ўсе старыя дрэвы, многім з якіх не менш за сто гадоў. Пні і карані ад магутных, у два абхваты, дубоў карчавалі некалькі тыдняў.

Каментаваць