Віцебск. Масты. Шаркаўшчына. Віцебск.

Віцебск. «Заслужаны бомж Беларусі»

Віцебск. «Заслужаны бомж Беларусі»

Так іншы раз называюць у прэсе праваабаронцу Валерыя Шчукіна. Нядаўна ён звярнуўся да старшыні Віцебскага аблсавета Аляксандра Касінца з пажаданнем вырашэння асабістай праблемы, а менавіта рэгістрацыі. Нагодай стала заява старшыні на прэс-канферэнцыі аб рэгістрацыі асобаў без вызначанага месца жыхарства. Пытанне гэта для Валерыя Аляксеевіча актуальнае, бо ў 2003 годзе Віцебскае ўпраўленне па грамадзянству і міграцыі, парушыўшы ўсе законы, выселіла яго з інтэрната, дзе ён пражываў і быў прапісаны. Такім чынам дэпутат ВС 13 склікання быў пазбаўлены месца пражывання і прапіскі, чаго не мае і зараз.


Масты. Дэпутат дамогся

Паводле адказу на дэпутацкі зварот Дзмітрыя Кухлея, камунальшчыкі запланавалі работы па перакладцы каналізацыйнага стаяка ў адным з пад’ездаў дома № 11 А па вуліцы Будаўнікоў. Жыхары дома чакалі вырашэння праблемы болей за дваццаць гадоў. У 1988 годзе дом быў уведзены ў эксплуатацыю, і адразу ў жыхароў пачалі ўзнікаць праблемы з прарывамі каналізацыйнай трубы ў падвальным памяшканні. Трубу прарывала па некалькі разоў на месяц, што перашкаджала эксплуатацыі падсобных памяшканняў і стварала антысанітарныя ўмовы ў падвале. Жыхары дома вымушаны былі часта выклікаць адпаведныя службы ЖКГ, а часам самастойна ліквідавалі аварыю і праводзілі прыборку памяшкання. У сакавіку гэтага года быў арганізаваны збор подпісаў жыхароў дома пад адпаведным зваротам да камунальшчыкаў, і яны абяцаюць выканаць рамонтныя работы ўжо ў другім квартале 2010 года.


Шаркаўшчына. Зарабляюць на нябожчыках

Незвычайная аб’ява з’явілася ля ўвахода на могілкі ў вёсцы Бахіры. На ёй напісана: «Уваход — 500 рублёў. Уезд — 1000 рублёў». Цяпер мясцовым жыхарам, каб наведаць магілы сваякоў, неабходна сплаціць пэўную суму.


Віцебск. Прэсу прасуюць


Спачатку супрацоўнікі Віцебскага РАУС затрымалі, а потым канфіскавалі 50 000 паасобнікаў выдання грамадзянскай кампаніі «Наш дом». А ў Дзень Волі на мяжы Расіі і Беларусі ў Віктара Рамнёва быў канфіскаваны ўвесь наклад газеты «Віцебскі кур’ер» — 10 тысяч асобнікаў, і ў Валерыя Шчукіна пад Гомелем — столькі ж зноў газеты «Наш дом».
 

Каментаваць