Вільня. Гродна. Браслаў. Свіслач. Мёры.

Вільня. Сустрэча са студэнтамі

Перад студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў аўторак выступіў адзін з заснавальнікаў БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк. Ён распавядаў пра сваё бачанне падзей на Беларусі, якія адбыліся ў недалёкім мінулым, пра тое, што адбываецца зараз, і пра наступствы палітычнай дзейнасці цяперашняга кіраўніцтва краіны ў недалёкім будучым.


Гродна. У ТБШ зноў кіно

Вільня. Сустрэча са студэнтамі

Перад студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў аўторак выступіў адзін з заснавальнікаў БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк. Ён распавядаў пра сваё бачанне падзей на Беларусі, якія адбыліся ў недалёкім мінулым, пра тое, што адбываецца зараз, і пра наступствы палітычнай дзейнасці цяперашняга кіраўніцтва краіны ў недалёкім будучым.


Гродна. У ТБШ зноў кіно

Гродзенскі рух «За Свабоду» зладзіў чарговы адкрыты прагляд фільмаў у кампаніі «Свабоднае кіно». Гэтым разам гледачы пабачылі стужку «НКВД — Гестапа. Браты па крыві», тэмай якога стала блізкае супрацоўніцтва дзвюх, на першы погляд, антаганістычных структур — НКУС і Гестапа. НКУС і Гестапа супрацоўнічалі ў розных галінах — у тым ліку ў абмене вязнямі. СССР адсылаў у Германію ў асноўным антыфашыстаў і яўрэяў, якіх там знішчалі. Немцы выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расіі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу. Працаўнікі НКУС і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі. Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта сведчаць кадры з Віленскага музея генацыду і Музея Гестапа ў Кёльне.  Пасля прагляду гродзенскі даследчык і журналіст Андрэй Пачобут распавядаў пра метады працы НКУС-МДБ-КДБ у Гродне і на Гродзеншчыне ў 1930–1950 гады.


Браслаў. Каб памяталі

Яўрэйскі часопіс «Мішпоха» ўжо не раз пісаў аб яўрэйскай гісторыі гэтага мястэчка і другіх населеных пунктаў паўночнага захаду Беларусі. Як вядома, многія з іх маюць багатую яўрэйскую спадчыну. Рэдакцыя часопіса супольна з арганізатарамі цэнтра «Маё мястэчка» ў працяг даследаванняў гісторыі выступілі з новай ініцыятывай. І дзеля гэтага запрасілі адгукнуцца ўсіх, хто нарадзіўся тут, жыў, працаваў, гасцяваў, памятае даваенныя тутэйшыя мястэчкі. Тут могуць быць проста ўспаміны, фотаздымкі. Арганізатары акцыі, якая ахоплівае 21 раён сучаснага тэрытарыяльнага дзялення Беларусі, могуць здзейсніць аўдыё- і відэазапіс успамінаў сведкаў.


Свіслач. Ушанавалі памяці

Традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар арганізатараў і ўдзельнікаў вызвольнага паўстання 1863 года адбыліся ў Свіслачы 25 кастрычніка. Каб аддаць даніну павагі героям, сюды з’ехаліся грамадскія дзеячы і палітыкі з усёй краіны. Сёлета мерапрыемства адбылося ў 14-ы раз.

Ушанаваць памяць братоў Каліноўскіх (Віктара і Кастуся) прыехалі каля 100 чалавек. Урачыстасці пачаліся імшой у Свіслацкім касцёле, пасля чаго арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў Якушоўку, на месца, дзе калісьці жыла сям’я Каліноўскіх. Зараз тут усталяваны вялізны жалезны крыж і валун з памятнай шыльдай. Пазней людзі вярнуліся ў горад, дзе ўсклалі кветкі да помнікаў Рамуальду Траўгуту, Кастусю Каліноўскаму і запалілі каля гэтых помнікаў знічы. Ушанаванне памяці братоў Каліноўскіх працягнулася на магіле Віктара Каліноўскага. Тут гродзенскі каваль Эдуард Мацко ўзгадаў, як быў усталяваны зроблены ім крыж.

Урачыстасці па ўшанаванню памяці паўстанцаў 1863 года скончыліся святочным канцэртам слонімскага барда Валерыя Жамойціна. Мерапрыемства адбывалася пад пастаянным наглядам людзей у цывільным, якія здымалі ўсё, што адбывалася, на відэакамеру. Увесь час за аўтобусам удзельнікаў ехала блакітная «газель», упакаваная супрацоўнікамі гродзенскага АМАПу.


Мёры. Адноўлены шлях вікінгаў

І прайсці па ім стала магчымым дзякуючы міжнароднаму праекту «Панарама Дзвіна—Даўгава», да якога спрычыніліся шведы, латышы, беларусы. Аднак гэта пакуль частка легендарнага шляху «з вараг у грэкі» — водная дарога ад Балтыйскага да Чорнага мора праз беларускія рэкі і азёры, — якую асвоілі скандынавы. У свой час гэты шлях паспрыяў графству Готланд стаць самы багатым краем у Швецыі. Ініцыятарам праекта выступіў намеснік губернатара па міжнародных сувязях графства Ленард Эдлунд, які сёлета ў пятнаццаты раз наведаў Беларусь. На сённяшні дзень гэты маршрут пралягае ад Шведскага вострава Готланд да Віцебска.
 

Каментаваць