Вілейка. Астравец. Гараны. Маладзечна. Гродна.

Вілейка. Крыжы прастаялі нядоўга

10 верасня мясцовымі ўладамі знішчаны крыжы на месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага, стваральніка ў пасляваенны час моладзевай антыбальшавіцкай арганізацыі супраціву. Крыжы былі ўсталяваны 1 верасня 2009 года і асвечаныя 9-га. Да ўсталёўкі крыжоў на месцы расстрэлу стаяў памятны камень, але ён таксама быў знішчаны. Арганізатар акту вандалізму старшыня Асіповіцкага сельскага савета Мікалай Гіль.

Вілейка. Крыжы прастаялі нядоўга

10 верасня мясцовымі ўладамі знішчаны крыжы на месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага, стваральніка ў пасляваенны час моладзевай антыбальшавіцкай арганізацыі супраціву. Крыжы былі ўсталяваны 1 верасня 2009 года і асвечаныя 9-га. Да ўсталёўкі крыжоў на месцы расстрэлу стаяў памятны камень, але ён таксама быў знішчаны. Арганізатар акту вандалізму старшыня Асіповіцкага сельскага савета Мікалай Гіль.



Астравец. Іван Крук не згодны

Грамадскі актывіст накіраваў наглядную скаргу старшыні Гродзенскага абласнога суда Грынкевічу. На думку Івана Крука, ягонае пакаранне за распаўсюд газет, у тым ліку “Новага часу, (штраф у 700 тысяч) звязана насамрэч з тым, што ў выданнях змяшчалася інфармацыя пра небяспеку будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Праваабаронца з пакараннем катэгарычна не згодны. Ён лічыць, што падчас адміністрацыйнага працэсу былі парушаны нормы працэсуальнага кодэксу, а таксама не былі выкананы палажэнні Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнароднай канвенцыі. Актывіст у сваёй скарзе просіць адмяніць рашэнні раённага і абласнога судоў.


Гараны. Дзіўны рэкардсмен


Афіцыйны рэкорд па з’яданню нацыянальнага блюда беларусаў — клёцак — устаноўлены ў вёсцы Гараны, дзе праходзіў конкурс. Ён належыць работніку Полацкага малочнага камбіната Уладзіміру Якімаву, які за пяць хвілін з’ёў 16 клёцак з мясам. А гэта, як адзначыла кіраўнік прадпрыемства Вольга Пятрова, амаль адзін кілаграм. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла прыватнае прадпрыемства “БелКа-Цэнтр. У спаборніцтве прынялі ўдзел 20 каманд з усяго Полацкага раёна. Конкурс, які меў назву “Абжора–2009, прайшоў пад дэвізам “Хто як працуе, той так і есць. Былі і іншыя намінацыі: “Жалезны страўнік, “Лоўкія пашчэмкі, “Хто паспеў, той і з’еў. Працаўнікі прадпрыемства для канкурсантаў прыгатавалі 1600 клёцак, на іх гатаванне пайшло сем гадзін.



Маладзечна. Прыватная калекцыя


У выдавецтве “Кнігазбор выйшла кніга “Партрэтная графіка са збораў Міхася Казлоўскага. У ёй змешчаны выявы шматлікіх знакамітых дзеячаў Беларусі розных часоў. Партрэты арыгінальныя. Калекцыянер збіраў іх з нагоды розных юбілеяў гэтых асобаў і палічыў, што іх неабходна прадставіць грамадскасці.



Гродна. Верасень 1939-га

17 верасня ў Гродна адбылася інтэрактыўная рэканструкцыя падзей 1939 года. Яна была падрыхтавана шматлікімі недзяржаўнымі арганізацыямі і грамадскімі ініцыятывамі.

У праграме, якая мела назву “На крок ад заўтра, мог узяць удзел кожны прысутны. Былі таксама прэзентаваныя унікальныя фота з гісторыі міжваеннага Гродна. Адбылося музычна-вершаванае прадстаўленне “Сага пра Гародню па матывах гродзенскай лірыкі першай паловы ХХ стагоддзя.

Адбыўся і першы ў гісторыі Гродна публічны беларуска-польскі “круглы стол, удзел у якім узялі беларускія і польскія гісторыкі і публіцысты. Асноўныя пытанні, якія былі вынесеныя на абмеркаванне: “Якое месца занялі вераснёўскія падзеі 1939 года ў беларускай гісторыі?, “Якое значэнне мелі гэтыя падзеі для гісторыі другой сусветнай вайны?, “Ці можна разглядаць падзеі 17 верасня ў адрыве ад савецкіх рэпрэсій 30–50-х гадоў?, “Мы кажам “вызваленне ці “акупацыя Беларусі, разважаючы над наступствамі верасня 1939 года для гістарычнага лёсу беларускага народа?, “Ці можа беларуская ацэнка гэтых падзеяў адрознівацца ад польскага погляду на 1939 год?.

Свае даследаванні і меркаванні наконт падзей 70-гадовай даўніны ў Беларусі прадставілі Алесь Смалянчук (“Камуністычныя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. Верасень 1939 — чэрвень 1941 гг), Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч (“Гародня і гарадзенцы ў вераснёўскіх падзеях 1939 года), Дзмітры Люцік (“Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі. 17–25 верасня 1939 года), Андрэй Пачобут (“Абарона Гародні ў верасні 1939 года), Антон Астаповіч (“Ушанаванне памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій).

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць