Вілейка. Дзеці з прытулку дапамогуць ветэранам

Вілейскі сацыяльна-педагагічны цэнтр у пачатку красавіка выйграў грашовы грант па праекце “Пакаленне.

Ірына Рэут, педагог-псіхолаг цэнтра расказала пра стварэнне і рэалізацыю праекта:



Вілейскі сацыяльна-педагагічны цэнтр у пачатку красавіка выйграў грашовы грант па праекце “Пакаленне.

Ірына Рэут, педагог-псіхолаг цэнтра расказала пра стварэнне і рэалізацыю праекта:

— У пачатку красавіка наш цэнтр стаў пераможцам у конкурсе малых грантаў пры падтрымцы сацыяльных ініцыятыў Чырвонага Крыжа валанцёрскіх рэгіёнаў Мінскай вобласці. Гэта ўжо не першая наша перамога. Летась праект “Рука падтрымкі выйграў гранд для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы. Ён быў накіраваны на інтэграцыю 20 дзяцей у грамадства ва ўзросце ад сямі да пятнаццаці гадоў. Па гэтым праекце нам былі дадзеныя два мільёны рублёў.

За гэтыя грошы цэнтр закупіў для дзяцей цацкі, з прадстаўнікамі Мінскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа правёў экскурсію па гістарычных мясцінах раёна. Яшчэ праводзілі спартыўнае свята, арганізоўвалі кіналекторый, з цікавымі конкурсамі хадзілі ў паход разам з бацькамі, якіх пазбавілі бацькоўскіх правоў, і шмат іншых мерапрыемстваў. Па выніках праекта двое дзяцей вярнуліся ў біялагічныя сем’і, а з іншымі мы ўстанавілі цесны кантакт.

— А ў гэтым годзе, — працягвае Ірына Рэут, — наш цэнтр падаваў заяўку ў Мінск таксама на конкурс малых грантаў. Чатыры мільёны выйграў праект “Пакаленне, грошы накіраваныя на інтэграцыю дзяцей. План мерапрыемства разлічаны на 15 дзяцей ад сямі да пятнаццаці гадоў, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку.
 
Дапамогуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ад чатырох да шасці чалавек, якія будуць цесна ўзаемадзейнічаць з дзецьмі. Будзе арганізаваная валанцёрская група, якая  дапаможа сталым людзям на прысядзібным участку і не толькі.

Плануем такім чынам прывучаць дзяцей паважліва ставіцца да людзей рознага пакалення. А таксама арганізуем паходы ў Вілейскі краязнаўчы музей, паездку ў вёску Заброддзе, дзе наведаем мемарыяльны комплекс, прысвечаны ўдзельнікам першай сусветнай вайны  разам з прадстаўніком нямецкага Чырвонага Крыжа, наладзім экскурсію на Лінію Сталіна, а таксама  канферэнцыю “Дыялог пакаленняў.

Паводле “Рэгіянальнай газеты
 

Каментаваць