Віншаванні ад палітвязняў выклікаюць трывогу ў родных

Віншаванні ад палітычных зняволеных: кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Стакевіча і лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча з 8 сакавіка выклікалі не толькі радасць, але і трывогу ў жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч.

Па яе меркаванню, з віншаванняў можна зрабіць выснову, што перапіску яе мужа зноў абмяжоўваюць, а Дашкевіч падвяргаецца жорсткаму абыходжанню:

— Мікола, у адсутнасць мажлівасці падараваць мне кветкі, ужо другі год запар малюе іх на паштоўцы. Ліста, на жаль, не было. Гэта мяне турбуе. Дакладна ведаю, што па чацвяргах ён піша мне ліст. Што тычыцца Дзімы Дашкевіча, мяне вельмі ўстрывожыла тое, як ён апісваў сітуацыю ў штрафным ізалятары. З ліста відаць, што там вельмі холадна. Гэта, мабыць, такое дадатковае катаванне холадам.

Па словах Марыны Адамовіч, Зміцер Дашкевіч на яе параду больш займацца фізічнымі практыкаваннямі, піша, што фізічныя практыкаванні ён проста вымушаны рабіць. “У штрафным ізалятары я іх рабіў нават пастаянна — дзень і ноч, каб не акалець. За ноч па 5 пад’ёмаў на 15–20-хвілінныя прысяданні і адцісканні, — напісаў Зміцер Дашкевіч.

Марына Адамовіч падкрэсліла, што Зміцер Дашкевіч быў кінуты ў штрафны ізалятар Глыбоцкай калоніі ў самыя лютыя маразы. 

Генадзь Барбарыч, Радыё Рацыя, Мінск
 
Каментаваць