Візіт новага дырэктара аддзела Беларусі, Малдовы, Украіны Сусветнага банка ў Беларусь

Дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяо Фан наведае Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам у перыяд з 9 па 14 ліпеня 2012 года. Яго будуць суправаджаць Івона М. Ціката, дырэктар сектара эканамічнага кіравання і барацьбы з беднасцю рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі, і група экспертаў Сусветнага банка, якая падрыхтавала Краінавы эканамічны мемарандум для Беларусі.



Дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяо Фан наведае Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам у перыяд з 9 па 14 ліпеня 2012 года. Яго будуць суправаджаць Івона М. Ціката, дырэктар сектара эканамічнага кіравання і барацьбы з беднасцю рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі, і група экспертаў Сусветнага банка, якая падрыхтавала Краінавы эканамічны мемарандум для Беларусі.

Чымяо Фан прыме ўдзел у прэзентацыі Краінавага эканамічнага мемарандуму для Рэспублікі Беларусь “Эканамічная трансфармацыя для росту для прадстаўнікоў урада, дзелавых і навуковых колаў, донарскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі. У дакладзе прадстаўлена комплексная ацэнка эканамічнага росту Рэспублікі Беларусь за апошняе дзесяцігоддзе і перспектывы далейшага развіцця.
 
У рамках візіту група экспертаў Сусветнага банка правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Урада і Нацыянальнага банка, дзе будуць абмеркаваныя перспектывы развіцця эканомікі краіны, праграмы рэформаў на кароткатэрміновы і доўгатэрміновы перыяд, а таксама этапы яе рэалізацыі. Акрамя таго, у рамках візіту спадара Фана плануецца правесці сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых і навуковых колаў, донарскай супольнасці.
 
Група экспертаў Сусветнага банка плануе візіт у Брэст, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці, наведае прадпрыемствы Свабоднай эканамічнай зоны “Брэст і аб'екты сацыяльнай інфраструктуры, якія былі пераабсталяваныя ў рамках праекта “Мадэрнізацыя інфраструктуры сацыяльнай сферы за кошт сродкаў пазыкі Сусветнага банка.
 
Чымяо Фан курыруе праграмы Сусветнага банка ў Беларусі, Малдове і Украіне і вядзенне стратэгічнага дыялогу з урадамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і іншымі партнёрамі ў мэтах дасягнення вынікаў, забеспячэння якасці і эфектыўнасці.
Грамадзянін Кітая, спадар Фан пачаў працу ў Сусветным банку ў 1991 годзе. У апошні час Фан з'яўляўся кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Камбоджы. Чымяо Фан атрымаў ступень доктара эканомікі у бірмінгемскі універсітэце (Вялікабрытанія), а таксама ступень бакалаўра эканомікі ў Інстытуце фінансаў і эканомікі Цзянсу (Кітай). Фан з'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый па міжнароднай эканоміцы, інвестыцыйнаму клімату і праблемах краін з пераходнай эканомікай.
 
Рэспубліка Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. На сённяшні дзень Сусветны банк выдзеліў краіне крэдытныя рэсурсы на суму 865 000 000 долараў на рэалізацыю 12 праектаў; каля трыццаці нацыянальных праграм атрымалі падтрымку за кошт грантавага фінансавання ў аб'ёме 22 800 000 долараў. Нароўні з фінансаваннем, Сусветны банк аказвае кансультатыўнае садзейнічанне па пытаннях эканамічнай палітыкі і тэхнічную дапамогу ўраду Рэспублікі Беларусь у правядзенні структурных рэформаў з мэтай фарміравання асноў для ўстойлівага эканамічнага росту.

Каментаваць