Візы ў Нацыянальным аэрапорце атрымаюць не ўсе

Савет Міністраў прыняў новую рэдакцыю візавых правілаў, якая прадугледжвае спрашчэнне працэдуры выдачы віз.

Савет Міністраў прыняў новую рэдакцыю візавых правілаў, якая прадугледжвае спрашчэнне працэдуры выдачы віз.

Новая рэдакцыя візавых правілаў прадугледжвае вызваленне ад неабходнасці атрымання віз замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія маюць сапраўдны від на жыхарства ў Беларусі, — паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Таксама пашыранае кола асобаў, якія маюць права наведваць месцы пахаванняў, вызначаныя падставы для атрымання беларускай візы для лячэння. Уніфікаваныя асобныя формы хадайніцтваў аб выдачы віз і візавых анкет.

З 1 верасня магчымасць атрымаць ўязныя візы ў Нацыянальным аэрапорце захаваецца толькі для грамадзян замежных дзяржаў, у якіх адсутнічаюць дыппрадстаўніцтва або консульскія ўстановы Беларусі.Грамадзяне дзяржаў, у якіх маюцца беларускія замежныя ўстановы, маюць права атрымаць візу ў аэрапорце толькі ў тым выпадку, калі яны прыбываюць у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні органаў дзяржкіравання Беларусі, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка.

Нагадаем таксама, што Беларусь ужо два гады цягне з паўнавартасным увядзеннем малога памежнага руху паміж Польшчай і Беларуссю.  Пры тым, што палітычныя рашэнні па гэтым пытанні былі прыняты бакамі напрыканцы 2010 года, аднак Беларусь не дае сігналу на яго запуск з эканамічных меркаванняў.

Пагадненне пра малы памежны рух Латвіі і Беларусі ўжо дзейнічае. Аднак колькасць выдадзеных дазволаў на спрошчанае перасячэнне мяжы невялікая. З беларускага боку зона малога памежнага руху ахоплівае гарады Браслаў, Верхнядзвінск, Міёры, пасёлак Відзы, з латвійскага боку — гарады Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе.
 

Каментаваць