Ва Ўкраіне павялічыцца беларуская культурная прысутнасць

У суседняй з Беларуссю краіне распачынаецца культурна-грамадскі праект - "Беларуская прысутнасць", які мае на мэце спрыянне збліжэнню беларусаў і ўкраінцаў. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства  хочуць прыцягнуць ўвагу ўкраінскай грамадскасці да культурнай сітуацыі ў Беларусі, дзе беларускамоўныя музычныя выканаўцы, фактычна, знаходзяцца на мяжы вымірання.

Першым мерапрыемствам у межах праекту будзе  выступ 4 снежня ва ўкраінскім горадзе Луцку беларускіх гуртоў "Akute", "Sciana" і рэпера Vinsent'а. Канцэрт пройдзе ў культавым для Луцка клубе "Майдан".

Акрамя канцэртаў, у межах праекту, ва Ўкраіне будуць праходзіць літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы ды сустрэчы з вядомымі асобамі абодвух народаў.

Ініцыятарам правядзення праекту выступіла культурна-мастацкае агенцтва "Арт-ЗАХАД", якое ўжо працяглы час займаецца арганізацыяй культурных мерапрыемстваў ва Ўкраіне.

Інфармацыйна-арганізацыйная дапамога "Беларускай прысутнасці" будзе аказана і ўкраінскім Цэнтрам "Супрацоўніцтва без межаў".

Старшыня ініцыятывы Марына Хромых
Тэл.: (063) 33 494 16
ICQ 484447999; e-mail:
 xmarunka@yahoo.com

Прэс-служба ўкраінскага Цэнтру "Супрацоўніцтва без межаў"

Каментаваць