Ва Украіне колькасць ахвяр маразоў павялічылася да 131

Моцныя маразы ва Украіне сталі прычынай гібелі 131 чалавека, паведамляе прэс-служба МНС.

Па стане на нядзелю ў краіне функцыянуе 3261 пункт абагравання. За апошнія суткі за цяплом і гарачай ежай звярнуліся 10.100 грамадзян, з 27 студзеня - амаль 75 000.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за апошнія дзевяць дзён з скаргамі на пераахаладжэнне або абмаражэнне ў лячэбныя ўстановы Украіны звярнуліся 2300 чалавек. З іх 1800 былі шпіталізаваны, памерла - 131. Судова-медыцынская экспертыза вызначае, ці было пераахаладжэнне прычынай смерці гэтых людзей.

Нагадаем, 3 лютага ва Украіне быў пабіты тэмпературны мінімум гэтай зімы. У прыватнасці, у заходніх абласцях Украіны слупок тэрмометра апусціўся ніжэй за 32 градусы марозу.

Па матэрыялах Корреспондент.net

Каментаваць