Ва Украіне распачынаецца кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў (відэа)

Ініцыятарам яе з'яўляецца міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".

У межах кампаніі, у падтрымку беларускіх палітвязняў з відэа-зваротамі выступяць вядомыя ўкраінцы.

Першым з іх стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі, Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.

Як паведаміў каардынатар Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігар Гузь, арганізацыя сваёй кампаніяй спадзяецца таксама актывізаваць звычайных украінцаў на падтрымку беларускіх палітвязняў. 

Гузь: "Мы спадзяемся, што ўбачыўшы відэа, украінцы зацікавяцца, за што менавіта асуджаны той ці іншы беларускі палітык ці актывіст, пра якога ідзе размова ў відэа-звароце. Думаем, некаторыя з украінцаў пасля прагляду відэа захочуць неяк падтрымаць гэтых палітвязняў, напрыклад напісаць ім ліста. Кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў пастаянна праходзяць у Еўропе. У гэтым сэнсе Украіна не такая актыўная. Гэта вядома ж тлумачыцца адсутнасцю на дадзены момант дэмакратыі і ў самой Украіне. Але калі ў турмах працягваюць заставацца такія нашыя даўнія сябры, як Зміцер Дашкевіч, мы не можам застацца ў баку ад  іх падтрымкі ў межах тых магчымасцяў, якія ў нас маюцца".

У канцы кожнага роліка будуць размяшчацца адрэсы, на якія беларускім палітвязням можна напісаць ліст.

 Прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"

Каментаваць