Івацэвічы. Маларыта. Ветка. Масты

Івацэвічы. Першы «Народны майстар»

Ганаровы статус і пасведчанне «Народнага майстра ткацтва і вышыўкі» атрымала Ніна Тысевіч з вёскі Аброва. Статус народнага майстра — на ўзроўні статуса народнага артыста і народнага спевака. Яна адзінаццатая з уганараваных такім званнем у Брэсцкай вобласці і першая ў раёне. З гэтай нагоды ў мясцовым доме культуры была арганізавана выстава работ народнай майстрыхі.

Маларыта. Дзіцё — на вуліцу

«Гуманнасць» дзяржаўнага маштабу праявілі мясцовыя ўлады, зачыніўшы 20 сакавіка дзіцячы прытулак раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Прычына такога рашэння — незапаўняльнасць установы. Апошнім часам у ёй знаходзілася толькі адно дзіцё, і яго пазбавілі месца пражывання.

Ветка. Дарога жыцця

19 сакавіка ў мясцовым Доме культуры адбылася сацыяльна-творчая акцыя «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця». Мэта — падтрымка таленавітых дзяцей і падлеткаў з тых раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Масты. Дзеці будуць у цяпле

У дзіцячым садку-яслях № 4 «Залаты пеўнік» у гэтым годзе будзе зроблены рамонт сістэмы ацяплення, з-за якой на працягу некалькіх апошніх гадоў рэгулярна парушаўся тэмпературны рэжым у зімовы перыяд. У асабліва марозныя дні гэтай зімы тэмпература ў памяшканнях дзіцячага садку не падымалася вышэй за 15С, што прыводзіла да частых захворванняў дзяцей. Бацькі звярнуліся да дэпутата райсавета Дзмітрыя Кухлея з просьбай пасадзейнічаць вырашэнню праблемы. Паводле адказу на дэпутацкі зварот праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю сістэмы ацяплення дзіцячага саду №4 і правядзенне адпаведных работ запланава на красавік-май 2010 года.

Каментаваць