Вацлаў Гавэл — сябра Беларускага ПЭН-цэнтра

Экс-прэзідэнт Чэхіі, вядомы пісьменнік Вацлаў Гавэл прыняў запрашэнне Беларускага ПЭН-цэнтра стаць ганаровым сябрам арганізацыі.

Як паведаміў БелаПАН сябар савета Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Сіўчыкаў, рашэнне абраць Гавэла ганаровым сябрам ПЭН-цэнтра было прынята «як удзячнасць за ўсё тое, што ён зрабіў для беларускай грамадзянскай супольнасці, адстойвання правоў чалавека, для беларускай літаратуры і журналістыкі».

У лісце Гавэла ў адказ гаворыцца: «Я хацеў бы выказаць падзяку за абранне мяне ганаровым сябрам Беларускага ПЭН-цэнтра. Для мяне гэта вялікі гонар. Я таксама разумею, што гэта будзе спрыяць добрым адносінам паміж беларускай і чэшскай культурамі і іх узаемнаму ўзбагачэнню, а таксама іх сумеснаму ўнёску ў скарбонку еўрапейскай літаратуры».

У найбліжэйшы час, паведаміў Сіўчыкаў, Вацлаву Гавэлу будзе накіравана запрашэнне наведаць Мінск для таго, каб ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць сяброўскі білет. Таксама плануецца ўдзел пісьменніка ў прэзентацыі яго кнігі выступленняў і эсэ.
 
Каментаваць