Вайскоўцы з Канады правераць, ці не вядзецца ваенная дзейнасць у Беларусі

25-29 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 году Беларусь наведае інспекцыйная група з Канады. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода
Замежныя вайскоўцы правядуць інспекцыю вызначаных раёнаў на тэрыторыі Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага Міністэрства абароны.

Мэта інспекцыі — пацвердзіць адсутнасць у раёнах, якія будуць інспектавацца, ваеннай дзейнасці, што падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 году.

У складзе інспекцыйнай групы, акрамя двух канадскіх вайсковых інспектараў, будуць працаваць па адным вайсковым інспектары з ЗША і Фінляндыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць