Вайсковая гісторыя Гродна з двух бакоў – прэзентацыя кнігі гродзенскага гісторыка

14 чэрвеня прадставіць сваю кнігу шырокаму колу гарадзенцаў Дзмітрый Люцік.

“Нёманскі фронт: 15–25 ліпеня 1944. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка — не проста чарговая кніга пра вызваленне Гродна ў 1944 годзе. Упершыню падзеі выкладзеныя не толькі з пункту гледжання савецкіх крыніц.

Дзмітрый Люцік:

14 чэрвеня прадставіць сваю кнігу шырокаму колу гарадзенцаў Дзмітрый Люцік.

“Нёманскі фронт: 15–25 ліпеня 1944. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка — не проста чарговая кніга пра вызваленне Гродна ў 1944 годзе. Упершыню падзеі выкладзеныя не толькі з пункту гледжання савецкіх крыніц.

Дзмітрый Люцік:

— Я паспрабаваў выкарыстаць нямецкія крыніцы, бо раней я гэтага не бачыў. У савецкія часы выкарыстоўваліся толькі савецкія крыніцы, у постсавецкія — таксама. Я задаўся мэтай параўнаць нямецкія і савецкія крыніцы, карты, сведчанні, дакументы.

Гэта, я лічу, будзе на самой справе больш аб’ектыўна, бо і той, і другі бакі былі моцна ідэалагізаваныя. І тыя, і другія, нешта дадавалі, перапісвалі.

 
Да ўсяго аўтар дадаў успаміны мясцовых жыхароў, іх погляд на падзеі, і матэрыялы Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расіі (Масква).
 
Прэзентацыю для самага блізкага кола Дзмітрый Люцік зладзіў на 1-м форце (в. Загараны):

— На гэтым месцы адбываліся падзеі, пра якія я распавядаю ў кнізе. Тады ў акружэнне трапілі некалькі батальёнаў савецкіх салдат і вытрымалі цяжкія баі. Адзіны помнік, які ёсць на гродзенскіх фартах, прысвечаны менавіта гэтым салдатам. Таму мы з сябрамі зладзілі тут міні-прэзентацыю, усклалі кветкі да помніка.
 
 Сам аўтар лічыць сваю кнігу даволі цяжкай да ўспрыняцця: вельмі падрабязная, грунтоўная, утрымлівае шмат падзей, прозвішчаў, назваў населеных пунктаў. Аднак тыя, хто не абыякавы да гісторыі Гродна, прачытаюць яе з цікаўнасцю.
 
Прэзентацыя кнігі “Нёманскі фронт, выдадзенай “Гарадзенскай бібліятэкай, адбудзецца 14 чэрвеня ў памяшканні ва ўнутраным дворыку па адрасе: вул.Будзёнага, 48а.

Пачатак у 19 гадзін.

Паводле www.t-styl.info
 

Каментаваць