Валянціна Каваленка: Андрэй Кабякоў ухіляецца ад дыялогу, пра які гаворыць кіраўнік дзяржавы

Два гады актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры не могуць дабіцца сустрэчы з галавою Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кабяковым. Пра гэта карэспандэнту НЧ паведаміла жыхарка горада Бабруйск, што на Магілёўшчыне, Валянціна Каваленка.



Яна нагадала словы кіраўніка дзяржавы ў ягоным пасланні беларускаму народу і парламенту ў красавіку бягучага году: “Мы адкрытыя для любога дыялогу, калі яго мэтай з’яўляецца дабро Беларусі, а не прыватныя, тым больш замежныя інтарэсы. Шчыры, сумленны грамадскі дыялог — гэта самая надзейная гарантыя ад расколу і смуты”.

“Але на самой справе мы ўжо два гады аніяк не можам уступіць хоць у нейкі дыялог з Андрэем Кабяковым. Бо на наш чарговы зварот ад 17 верасня за подпісамі 30 грамадзянаў 25 верасня мы атрымалі ліст з двух сказаў ад начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Станіслава Буко: “Ваш зварот аб асабістым прыёме дакладзены Галаве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кабякову А.У. Паколькі ліставанне па дадзенаму пытанню прыпынена, падставаў для прыёму няма”, — распавяла спадарыня Валянціна.

Разам з тым, яна падкрэсліла, што Андрэй Кабякоў за два гады ні разу так і не прыняў грамадзянаў — актывістаў ініцыятывы, якія дзевяць разоў безвынікова звярталіся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. “Дык пра які грамадскі дыялог гаварыў кіраўнік дзяржавы? Бо калі мы апошні раз вырашылі сустрэцца з Андрэем Кабяковым 25 верасня — у дзень, калі ён асабіста прымае грамадзян, нам дарогу перагарадзілі супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта. Гэтыя службоўцы ні пра які дыялог і чуць не хацелі, а сваім пагрозлівым выглядам і выказваннямі сведчылі пра тое, што дыялог з імі завершыцца для нас дрэнна. Таму мы — жанчыны-пенсіянеркі і вырашылі: пакуль не прыехаў АМАП, прыпыніць такі дыялог”, — сказала Валянціна Каваленка.

Яна вось ужо 10 гадоў безвынікова дабіваецца адказу ад чыноўніцтва на свае пытанні, што тычацца крымінальнай справы яе адзінага сына, які асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі. Муж спадарыні Валянціны Аляксандр Каваленка таксама спрабаваў атрымаць адказы на гэткія ж пытанні, але замест адказаў атрымаў 9 гадоў зняволення. Пасля таго, як спадар Аляксандр правёў за кратамі 3 гады і 2 месяцы, мужчына быў апраўданы і рэабілітаваны.

Абмеркаванне:

  • Санкевич Любовь
  • 2014-09-26 15:47:47
О каком диалоге можно говорить если чиновники администрации президента плюют на слова Лукашенко и своими действиями провоцируют нас граждан для принятия конкретных действий. Я сегодня 26.09.2014г.
позвонила помощнику Буко Бабицкому, попросила помощи что бы принял меня Буко 01.10.2014г. Бабицкий ответил что не будет этого делать! Я спросила почему он ответил, что не хочет и не будет! Вот так
ведут "диалог" с обществом чиновники администрации президента!
  • Коваленко
  • 2014-09-26 19:13:52
Чиновники не желают выслушать граждан потому, что граждане аргументированно и в рамках закона, отстаивают свою позицию по существующей проблеме отписок. Чиновникам проще спрятаться за спины крепких
ребят из службы безопасности Президента, чем вступать в диалог и решать проблему. Я уже не раз сталкиваясь с сотрудниками службы безопасности и могу сделать вывод, что туда подбирают людей с
определенными качествами и воспитанием так, как они выполняют инструкции с особым рвением. Своим взглядом и тоном они демонстрируют кто в доме хозяин и действуют по принципу -"против лома нет
приёма".
  • яковлевич
  • 2014-09-26 19:29:37
Согласно Конституции, ст. 1 " Республика Беларусь -_унитарное демократическое социальное правовое государство..." По моему мнению наши чиновники превратно понимают понятие демократия.
Вместо конкретного ответа они в вежливой форме посылают гражданина по нескольким направлениям, и считают, что поскольку у нас демократия, гражданин имеет право выбрать, в какую сторону ему убраться с
глаз долой.

Каментаваць