Валянціна Каваленка: гульня ў дэмакратыю скончылася 11 кастрычніка

У Беларусі гульня ў дэмакратыю скончылася 11 кастрычніка  у дзень выбараў кіраўніка дзяржавы. Так бабруйчанка Валянціна Каваленка ацаніла паводзіны чыноўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія 25 лістапада катэгарычна адмовіліся прымаць актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.



У інтэрвью карэспандэнту НЧ жанчына апавяла, што 5 лістапада актывістаў ініцыятывы адмовіўся прымаць намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валер Міцкевіч. Прычым, пісьмовая адмова ў прыёме была падпісаная начальнікам галоўнага ўпраўлення па рабоце з зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў прэзідэнцкай адміністрацыі Станіславам Буко.

“Паколькі гэтая адмова не была матываваная, дзесяць актывістаў ініцыятывы і прыйшлі да спадара Буко ў дзень, калі ён асабіста прымае грамадзянаў. Аднак гэты высокапастаўлены чыноўнік адмовіўся з намі размаўляць, хоць перад прэзідэнцкімі выбарамі супрацоўнікі адміністрацыі рабілі выгляд, што маюць намер разабрацца з праблемай адпісак, якія мы атрымліваем  з дзяржаўных органаў на свае звароты”,  сказала спадарыня Валянціна.

Яна нагадала, што для вырашэння праблемы адпісак ў ліпені бягучага году Адміністрацыя прэзідэнта нават стварыла адмысловую рабочую групу і актывістаў ініцыятывы прыняў намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Валер Міцкевіч.

“Аднак насамрэч нічога канкрэтнага чыноўнікамі Адмістрацыі прэзідэнта не было зроблена і ўсё абмежавалася толькі размовамі пра неабходнасць вырашэння праблемы адпісак. Вось чаму мы зноўку выйдзем на пікетаванне. І рабіць нас гэта вымушаюць менавіта чыноўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі”,  падкрэсліла Валянціна Каваленка

Абмеркаванне:

  • Санкевич
  • 2015-11-26 17:20:33
У меня нет слов по этому беззаконию в стране! Этим чинушам нечем заняться, так они вместо справедливого разбирательства по нашим делам создают рабочие группы из членов которые не могут дать ответы на
вопросы, но за то научились писать что переписка прекращена! А теперь ещё хотят издать закон что бы у них была возможность подать на нас в суд, за то что мы добиваемся в получении конкретных ответов
на вопросы а не отписок! Лично я 15 лет получаю по увольнению и два года по приватизации квартиры постройки 1969г. и в которой вот уже 32 года проживаю! Эти чинуши дармоеды хотят что бы я их
содержала 40 лет по приватизации квартиры в которой 46 лет не было капитального ремонта! А со слов Мясниковича 02,11,2015г. деньги которые мы отчисляем ежемесячно на кап. ремонт сгорели! Вот это
Республика в которой деньги народа сгорают а деньги чинуш пополняются!
  • Коваленко
  • 2015-11-26 17:48:48
Чиновники и не собирались решать проблему, а просто боялись выходов на пикет перед выборами. Я считаю, что они слабее нас, потому, что они живут во лжи и в не закона. Эти люди живут по понятиям и то
не по своим. Но нас не заставят жить по их понятиям, мы живём в своей стране и подчиняемся только закону нашей страны.

Каментаваць