Валянціна Каваленка: на папярэднім пасяджэнні суду быў пракурор, а на асноўнае чакаем АМАП

1 красавіка суддзя суду Бабруйскага раёна і горада Бабруйск Віялета Закржэўская правяла папярэдняе пасяджэнне па разгляду скаргі пенсіянерак Валянціны Каваленкі і Любові Санкевіч, якія абараняюць у судзе сваё права на правядзенне пікетавання.



Валянціна Каваленка


Пра гэта паведаміла карэспандэнту "Новага Часу" жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка. Акрамя прадстаўнікоў Бабруйскага гарвыканкаму ў пасяджэнні ўдзельнічала старэйшая памочніца пракурора Бабруйска Алеся Леўшукова.

Жанчыны меркавалі правесці акцыю 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, каб прыцягнуць увагу грамадства да парушэння грамадзянскіх правоў заяўніц і вырашыць набалелую праблему адпісак з дзяржаўных структураў і ад дэпутатаў парламенту на свае скаргі і скаргі сваякоў. А паколькі чыноўнікі і парламентарыі праігнаравалі інтарэсы людзей, жанчыны збіраліся выйсці на пікетаванне з плакатамі: “У Канстытуцыі  правы і свабоды на паперы, а нам яны патрэбныя ў жыцці!” , “Чыноўнікі  кіруюцца не  Канстытуцыяй, а паняццямі”,  “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак”.

Валянціна Каваленка падкрэсліла, што яны з Любоўю Санкевіч ў трэці раз запар вымушаныя былі сысці з залы судовых пасяджэнняў, бо суддзя Віялета Закржэўская не дапусціла ў працэс прадстаўніка заяўнікаў (раней двойчы — 27 студзеня і 3 лютага — гэта рабіла мясцовая суддзя Марына Шалягіна), нягледзячы на тое, што суду былі перададзеныя натарыяльна засведчаныя даверанасці.

Каваленка нагадала, што згодна з артыкулам 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яна ў любы момант мае права на юрыдычную дапамогу свайго прадстаўніка ў судзе і іншых дзяржаўных органах. “Але нам з Любоўю Санкевіч суд у такой дапамозе сістэматычна адмаўляе. Такім чынам, суд парушае адно з нашых канстытуцыйных правоў — права на юрыдычную дапамогу, якое можна параўнаць з правам на ахову здароўя”, — сказала заяўніца.

На яе меркаванне, падчас судовага пасяджэння Алеся Леўшукова не выконвала свае прамыя абавязкі за наглядам законнасці, а разам з судом і прадстаўнікамі гарвыканкама парушала асноўны закон краіны. “А калі на пачатку суду суддзя Віялета Закржэўская дэманструе непавагу да Канстытуцыі Беларусі, дык разлічваць на законнае і справядлівае судовае рашэнне не выпадае. Таму няма аніякага сэнсу ўдзельнічаць у гульнях суду, прадстаўнікоў выканаўчай улады і пракуратуры”, — заявіла пенсіянерка.

Ты не менш, заяўніцы 9 красавіка збіраюцца з’явіцца на асноўнае пасяджэнне суду, каб зноў паспрабаваць адстаяць свае правы, нават калі ў падтрымку чыноўнікаў з’явіцца АМАП. 

Дарэчы, пасля таго, як гарадскія ўлады у чарговы раз адмовілі заяўніцам у правядзенні 28 сакавіка пікетавання ў цэнтры Бабруйску, Валянціна Каваленка і Любоў Санкевіч 31 сакавіка абскардзілі ў судзе і гэтую адмову.

“Мы лічым, што як мага больш людзей павінны ведаць рэальны стан беларускай судовай сістэмы і яе залежнасць ад выканаўчай улады. Вось чаму мы будзем зноў і зноў звяртацца у суд”, — сказала Валянціна Каваленка.  

Абмеркаванне:

  • Валентина Коваленко
  • 2014-04-02 19:10:35
Теперь мне стало понятно какой суд судил моего сына, стало понятно почему вместо ответов на вопросы, мой сын получает отписки. А всё очень просто, " правосудие" по понятиям судьи и
прокурора, а Конституция и принятые в соответствии с ней нормативные акты лежали в столе. Я в своей стране имею право на правосудие. Я никогда не буду принимать участие в судебном заседании, где
будет мнение чиновников поставлено выше Основного Закона страны - Конституции Республики Беларусь.
  • Любовь Санкевич
  • 2014-04-02 19:31:28
Мне знакомы судилища в Бобруйске с 2001г. Когда я защищала свои права в гражданском суде и как выносилось решение по звонку из горисполкома а не по закону. Как судья Голуб все мои ходатайства
встречала с криками в грубой форме! А затем через 2 года переписала дело, что доказано проведённой экспертизой, которую провели через три хода моих хождений и требований. Моё незаконное увольнение
доказано тремя протестами прокуратуры из них два вынесены генеральной прокуратурой в 2008г. и один протест областной прокуратурой в 2002г. Вот только в судах не желают признавать свои ошибки!!! Так
кому нужен вот такой суд? Который выносит решение по мнению прокурора и чиновников горисполкома!!!
  • Я
  • 2014-04-02 20:03:16
Так держать! Судьи и прокуроры, пришла пора выучить Конституцию своей страны! А то как бы не пришлось Вам самих себя судить, да и срок отбывать по собственному приговору.

Каментаваць