Валянціна Каваленка: Пётр Міклашэвіч патрабаваў паважаць усе адказы ад чыноўнікаў

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас выязнога прыёму ў Бабруйску, які адбыўся 17 лютага, патрабаваў паважаць усе адказы ад любых дзяржаўных органаў. 



Валянціна Каваленка


Пра гэта карэспандэнту НЧ распавяла актывістка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, бабруйчанка Валянціна Каваленка. 17 лютага разам са сваёй зямлячкай, іншай актывісткай ініцыятывы, Любоўю Санкевіч яны патрапілі на прыём да Пятра Міклашэвіча.

Спадарыня Валянціна нагадала, што, згодна асноўнаму закону краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу, падчас разгляду справы ў судзе грамадзяне маюць права карыстацца юрыдычнай дапамогай не толькі адвакатаў, але і іншых сваіх прадстаўнікоў. Аднак артыкул 72 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь абмяжоўвае спіс катэгорый грамадзянаў, якія маюць права прадстаўляць інтарэсы заяўнікаў у грамадскім судаводстве. Гаворка ідзе выключна пра адвакатаў; працаўнікоў юрыдычных асобаў — па справах гэтых асобаў; упаўнаважаных грамадскіх аб’яднанняў, якім законам дадзена права прадстаўляць і абараняць у судзе правы і законныя інтарэсы сяброў гэтых грамадскіх аб’яднанняў і іншых асобаў; законных прадстаўнікоў; бліжэйшых родзічаў, мужа і жонкі; прадстаўнікоў, прызначаных судом; аднаго з працэсуальных саўдзельнікаў — па даручэнні гэтых саўдзельнікаў, а таксама пра патэнтнага паверанага.

  

Разам з тым, згодна ГПК, абавязак даваць доказы поўнасцю ўскладзены на ўдзельнікаў грамадзянскага працэсу, якія маюць права вольна распараджацца належачымі ім матэрыяльнымі і працэсуальнымі правамі. Аднак у практыцы грамадзянскага судаводства гэта права нельга рэалізаваць, калі грамадзяне жадаюць выкарыстаць у якасці прадстаўнікоў сваіх сяброў і знаёмых — людзей, якім давяраюць і якія валодаюць неабходнымі ведамі, але не пазначаным у спісе артыкулу 72 ГПК.

Паколькі гэты артыкул абмяжоўвае правы грамадзянаў вычарпальным спісам іх прадстаўнікоў для ўдзелу ў грамадзянскім судаводстве, з сакавіка мінулага года Валянціна Каваленка і Любоў Санкевіч 12 разоў пісьмова звярталіся ў Канстытуцыйны суд з просьбай распачаць вытворчасць па справе аб устараненні ў ГПК прабелаў, выключэння ў ім калізій і прававой нявызначанасці, а таксама пабывалі на прыёмах у 10 суддзяў гэтай дзяржаўнай установы з 12-ці, прычым першым грамадзянак прыняў менавіта старшыня Канстытуцыйнага суда.

Такім чынам, сённяшняя сустрэча з Пятром Міклашэвічам была паўторнай. Валянціна Каваленка распавяла, што старшыні КС былі прадстаўлены ўсе пісьмовыя адказы ягоных падначаленых. «Але мы лічым іх адпіскамі, паколькі ў іх адсутнічае матываваны адказ па сутнасці пастаўленых пытанняў, як таго патрабуе артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, суддзі Канстытуцыйнага суда самі парушылі асноўны закон краіны», — падкрэсліла жанчына.

Паводле яе словаў, Пётр Міклашэвіч катэгарычна заявіў, што грамадзяне павінны паважаць усе адказы ад любых дзяржаўных органаў. На што спадарыня Валянціна адказала, што ні адна норма закону не патрабуе паважаць адпіскі ад чыноўнікаў, якія пераступаюць закон. «Тым больш, што гэтыя адпіскі дэманструюць непавагу чыноўнікаў да народу, да краіны і да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — зазначыла Валянціна Каваленка.  

Абмеркаванне:

  • яковлевич
  • 2016-02-17 20:21:43
Вот так. Граждане обязаны уважать все ответы, от любых государственных органов. Это говорит председатель Конституционного суда, того самого суда, который проводит экспертизу законов на соответствие
требованиям Конституции РБ ?Недавно интернет взорвало видео, в котором работник ГАИ на вопрос водителя ответил "...пошел на ...." И суд , рассматривающий жалобу по этому факту
заявляет, что это не оскорбление. Представляете, какая масса свободного времени получится у чиновников. Они, бедные перетрудились. Достаточно изготовить 200 или 300 копий со словами "...я
начальник - ты дурак..." и остается только впечатывать адреса получателей.
  • Коваленко
  • 2016-02-17 23:16:52
Мы предложили Миклашевичу взять ответы его подчинённых и показать нам ответ по существу поставленных вопросов, но он отказался комментировать писанину своих подчинённых. Кому нужны такие приёмы
граждан? Для кого и зачем они проводятся? За что вообще государство платит им зарплаты? Приехал, посидел, заявил, что мы должны уважать ответ чиновника не потому, что ответ соответствует требованиям
законодательства, а только за то, что отписка подписана чиновником. Как можно уважать тех, кто не уважает Конституцию твоей страны?
  • пенсионер
  • 2016-02-18 17:27:33
Сидят, выдумывают "законы" в угоду себе, навязывают народу свою дурь, а люди должны уважать? Он хоть подумал что сказал?

Каментаваць