Валянцін Стэфановіч: “Абсалютна не прававыя, палітычна матываваныя захады стануць законнымі”

У маі ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі, згодна з якімі існаванне неафіцыйнага “спісу невыязных апазіцыянераў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы. Сваё меркаванне адносна гэтага пытання выказвае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна Валянцін Стэфановіч, якому таксама абмежаваны выезд з Беларусі.



У маі ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі, згодна з якімі існаванне неафіцыйнага “спісу невыязных апазіцыянераў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы. Сваё меркаванне адносна гэтага пытання выказвае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна Валянцін Стэфановіч, якому таксама абмежаваны выезд з Беларусі.


 
— Якімі вам бачацца перспектывы развіцця падзей вакол так званага “спіса невыязных?

— Адносна перспектыў сказаць штосьці цяжка, бо сітуацыя ў краіне вельмі няпэўная ў звязку і з дыпламатычным крызісам, і крызісам у стасунках з Еўразвязам. І сказаць адназначна, у які бок яна будзе схіляцца: у бок пагаршэння ці, можа быць, нейкай стабілізацыі і непавелічэння колькасці рэпрэсаваных — зараз сказаць складана. Я думаю, што перспектыва “спіса невыязных цалкам залежыць ад гэтай сітуацыі.


 

Улады таксама прыклалі намаганні да зменаў заканадаўства, фактычна ўзаконілі практыку абмежаванняў на выезд. Яны дадалі новыя падставы для такога абмежавання — калі асоба знаходзіцца на прафілактычным уліку КДБ. У лістападзе мінулага года гэтыя змены былі прынятыя, у маі яны ўступаюць у сілу. Такім чынам абсалютна неправавыя, палітычна матываваныя захады стануць законнымі, таму што зараз тыя прычыны, па якіх законапаслухмяных людзей абмежавалі ў выездзе, — проста смешныя.

— Пакуль вы можаце патрапіць у Еўразвяз праз Расію. А што будзе, калі Расія перастане пускаць праз сваю тэрыторыю? 


 
— Так, пакуль можна ездзіць праз Расію, і ніякіх праблем не было. Калі яны з’явяцца, мы будзем аспрэчваць такое рашэнне ў самой Расійскай Федэрацыі. Тут у нас ёсць дамоўленасці з нашымі калегамі — расійскімі праваабаронцамі і адвакатамі. Калі ўсе прававыя інстанцыі ў Расіі будуць пройдзены беспаспяхова, будзем звяртацца ў Еўрапейскі суд. Расія ўваходзіць у Савет Еўропы і ратыфікавала Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека, прызнае кампетэнцыю Страсбургскага суда, і нават калі я не з’яўляюся грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, але Расія парушыла мае правы, якія гарантаваны Еўрапейскай канвенцыяй, то я супраць Расіі маю магчымасць падаваць скаргу ў Страсбург. Калі такое здарыцца — будзем ствараць прэцэдэнт.

Мы мелі гутарку таксама з калегамі-праваабаронцамі, у прыватнасці з Валянцінам Гефтэрам, які ўваходзіць у Грамадскую раду пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, і гэта сітуацыя са “спісам невыязных даведзена да ведама прэзідэнта Расіі. Таксама ўпаўнаважаны па правах чалавека Расіі Уладзімір Лукін ужо некалькі разоў заяўляў пра гэтую праблему і казаў, што яна будзе знаходзіцца на ягоным кантролі, і што Расія не будзе прадпрымаць захадаў, каб не выпускаць асобаў, якім абмежаваны выезд з Беларусі па палітычных матывах.

Паводле spring96.org

Каментаваць