Валянціна Шалейнікава — пераможца I туру конкурсу “Народны журналіст”

19 лістапада ў Мінску адбылося віншаванне мінчанкі Валянціны Шалейнікавай — пераможцы I туру конкурсу “Народны журналіст за артыкул “У пошуках праўды.



19 лістапада ў Мінску адбылося віншаванне мінчанкі Валянціны Шалейнікавай — пераможцы I туру конкурсу “Народны журналіст за артыкул “У пошуках праўды.

Як адзначыла пераможца, яна з 1995 года займаецца праблемай захавання сталічнага Севастопальскага парку і свідравін водазабору “Зялёнаўка. “Сваімі дзеяннямі я хацела данесці да людзей праўдзівую інфармацыю і паказаць грамадскасці, што трэба не баяцца чыноўнікаў, а адстойваць перад імі свае правы, тады ўсё ў краіне будзе па-іншаму, — падкрэсліла Шалейнікава. Паводле яе слоў, часам апускаліся рукі, але думка пра тое, што так, як адбываецца, не павінна быць, падштурхоўвала да далейшых дзеянняў дзеля сваіх родных і блізкіх, дзеля іншых людзей. “Я хаджу па колу, бываю ў адной дзяржаўнай арганізацыі па дзесяць-дваццаць разоў. Але дзякуючы гэтаму Севастопальскі парк стаіць да гэтага часу, — сказала Шалейнікава. Яна выказала падзяку мясцовым грамадскім актывістам Віктару Анчурэвічу і Дзянісу Кобрусеву, якія накіравалі яе артыкул на конкурс.

Адзін з яго ініцыятараў Вінцук Вячорка паведаміў, што на першы этап конкурсу паступіла 140 прац з усёй Беларусі. Паводле яго слоў, сярод пераможцаў журы назвала два матэрыялы — аўтара з Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, які схаваўся пад псеўданімам Мікалай з роду Кузьмінцоў (“Мой родны кут! Які ты неперспектыўны…), а таксама Шалейнікавай. “Каштоўнасць артыкулу Валянціны Палікарпаўны ў тым, што ён вянчае сабой рэальную работу, угрунтаваную на падтрымцы людзей. Тысячы подпісаў мінчукоў, што сабрала пераможца конкурсу падчас барацьбы за Севастопальскі парк, сведчаць пра вялікія лідарскія здольнасці Шалейнікавай, якая здолела падняць мясцовую грамадскасць. І гэта так важна менавіта цяпер, і гэтага так не хапае. Вось чаму журы конкурсу адзначыла не толькі ваш тэкст, але і вашу грамадскую дзейнасць ў абарону Севастопальскага парку, — сказаў Вячорка. Паводле яго слоў, да Новага года ў сталіцы адбудзецца сустрэча журы з астатнімі пераможцамі і прызёрамі конкурсу. “Але ён на гэтым не заканчваецца. Падсумаваны вынікі другога, мультымедыйнага туру конкурсу. Аказалася, што ягоны сайт narodny.by стаў даволі вядомай трыбунай для мясцовых актывістаў, — сказаў Вячорка.

Сябра журы конкурсу, першы пасол Беларусі ў Нямеччыне, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання Пётра Садоўскі павіншаваў Валянціну Шалейнікаву з перамогай і падкрэсліў: “Тое, што робіце вы, такая маладая, прыгожая і настойлівая, павінны рабіць прафсаюзы і палітычныя партыі. Вы перайшлі пэўную мяжу, у вас няма страху, грудзі вашыя вольныя, і вы як асоба выраслі да неба, кажучы простай народнай мовай. І гэта вельмі важна. Я нарадзіўся да вайны, памятаю сваё дзяцінства, як паміраў Сталін, а ўсе людзі плакалі і гаварылі, што прыйдуць амерыканцы і нас заб’юць. Я з таго часу і гэты страх недзе ў мяне ёсць, — сказаў Садоўскі. На яго думку, актыўнасць людзей на месцах вельмі важная менавіта цяпер, калі краіна ўступае ў капіталізм і звязаны з ім падзел дзяржаўнай уласнасці і зямлі.


З артыкулу Шалейнікавай “У пошуках праўды: “У Севастопальскім парку размешчаны восем артэзіянскіх свідравін водазабору “Зялёнаўка. Свідравіны былі прабураныя ў 1954 годзе, на працягу дзесяцігоддзяў працавалі без збояў, могуць дзейнічаць яшчэ 200–300 гадоў, прычым вада з гэтых свідравін лічыцца самай чыстай у горадзе. Неабходна адзначыць, што з-за размяшчэння свідравін тэрыторыя парку адносіцца да спецыяльна ахоўваемай законамі. Зараз свідравіны закрытыя, і, як высветлілася, не працуюць з 2006 года, што чыноўнікі падаюць як часовы вывад свідравін ў рэзерв. Усё становіцца зразумелым, калі дапусціць, што некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі зацікаўлены ў ліквідацыі свідравін і выкарыстанні тэрыторыі парку плошчай 74 гектары пад выгаднае будаўніцтва.
 

Каментаваць