Вандалізм не спыняецца

У Брэсце апаганены помнік вязням гета, паведаміў старшыня брэсцкай яўрэйскай абшчыны Барыс Брук.

Паводле яго слоў, невядомыя ў ноч з 9 на 10 мая спалілі ўсе вянкі і кошыкі з кветкамі каля манумента, устаноўленага ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Куйбышава.

«Гэта робіцца ўжо тры гады запар у адзін і той жа час — у ноч з 9 на 10 мая. Прычым вінаватыя ў тых двух выпадках не былі ўстаноўлены. З манумента сціраюцца сляды сажы ад пажару, але ў памяці людской зрабіць гэта немагчыма», — заявіў Брук. Як паведаміў кіраўнік абшчыны, 11 мая ён накіраваў ліст на імя старшыні Брэсцкага гарвыканкама з патрабаваннем прыняць адпаведныя меры.

Апаганены вандаламі манумент устаноўлены ў памяць пра 34 тысячы загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны яўрэях, якія жылі ў Брэсце і наваколлях.

Паводле БелаПАН

Каментаваць