Вандалы напалі на офіс прафсаюза РЭП

У ноч на пятніцу, 23 верасня, невядомыя асобы здзейснілі акт вандалізму ў дачыненні да офіса, дзе месціцца незалежны Прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Вандалы двумя камянямі разбілі двайное вакно аднаго з пакояў офісу, які знаходзіцца ў будынку па адрасе Мінск, вуліца Кульман, 4, аблілі ўваходныя дзверы фарбаю, а таксама абклеілі іх налепкамі ад імя незарэгістраванай і не вядомай шырокай грамадскасці арганізацыі “АНБ (аўтаномныя нацыянал-бальшавікі).

Першым пятнічным ранкам у офіс арганізацыі прыйшоў кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, які і выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі склалі адпаведны пратакол. “Але я ўпэўнены, што гэты напад на офіс не будзе раскрыты праваахоўнымі органамі,  заявіў прафсаюзны лідар.  Вось такім подлым чынам імкнуцца нас запалохаць, нашкодзіць нам.  

Справа ў тым, што ў офісе РЭП знаходзіцца аргкамітэт па падрыхтоўцы “Народнага сходу, які мае адбыцца ў дзясятках гарадоў Беларусі 8 кастрычніка бягучага году. Генадзь Фядыніч наўпрост увязвае акт вандалізму менавіта з гэтай падзеяй, да якой зараз вядзецца актыўная падрыхтоўка. 

Адзін з камянёў, скарыстаных вандаламі

Генадзь Фядыніч

Улётка АНБ
 
Каментаваць