Васілю Быкаву — 88 год


19 чэрвеня самаму вядомаму народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву споўнілася б 88 год.

А праз 3 дні, 22 чэрвеня, міне ўжо 9 год, як нашая краіна страціла тонкага выразніка сваёй душы. Стотысячная грамада, што рухалася чэрвеньскім днём 2003 года ад Дома літаратара да Маскоўскіх могілак, дзе Васіль Быкаў атрымаў месца апошняга спачыну, сведчыла пра тое, наколькі асабіста беларусы любілі і паважалі гэтага чалавека: так не развітваліся больш ні з кім.




19 чэрвеня самаму вядомаму народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву споўнілася б 88 год.

А праз 3 дні, 22 чэрвеня, міне ўжо 9 год, як нашая краіна страціла тонкага выразніка сваёй душы. Стотысячная грамада, што рухалася чэрвеньскім днём 2003 года ад Дома літаратара да Маскоўскіх могілак, дзе Васіль Быкаў атрымаў месца апошняга спачыну, сведчыла пра тое, наколькі асабіста беларусы любілі і паважалі гэтага чалавека: так не развітваліся больш ні з кім.

Сёння павіншаваць пісьменніка з днём нараджэння да прывезенага з Фінляндыі Уладзімірам Някляевым ледавіковага каменя-надмагілля прыйшла невялікая грамада разам з жонкай пісьменніка, Ірынай Міхайлаўнай. Працоўны час, не юбілейны год, шмат людзей паехала на радзіму Быкава ў Бычкі Ушацкага раёна, дзе пяты раз уручалася прэмія імя пісьменніка “За свабоду думкі (гэтым разам лаўрэатамі сталі краязнаўца Алесь Белакоз і музыка Лявон Вольскі).

Апрача Някляева прыйшлі Васіль Лявонаў, Сяргей Законнікаў, ветэраны Народнага фронту Юрась Хадыка і Вера Чуйко, Сяргей Вазняк, прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі. Ірына Міхайлаўна прыгадала, як лёс звязаў яе з будучым мужам у Гародні і як ён прапанаваў ёй “падзяліць з ім старасць — гэта быў свядомы выбар сталага 54-гадовага чалавека, які ў 1978 годзе перабіраўся ў сталічны Мінск. Як Быкаў настойваў на адзінстве беларускіх дэмакратычных сіл і не прызнаў падзелу БНФ. Вельмі сціпла — як да апошняга моманту падтрымлівала яго, гнанага сённяшняй уладай Беларусі. “Любіце сваіх блізкіх, і дзякуй вам…, — сказала яна на развітанне сабраным.

Сціплыя, амаль сямейныя ўспаміны — зусім не сведчанне згасання любові да пісьменніка і да напісанага ім. Няма сумнення, што з часам у Беларусі вуліца яго імя будзе не толькі ў Ждановічах. А яго важкае слова, як уражвала, так і будзе ўражваць людзей. Сімвалічны прыклад – свежы фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы па аповесці Быкава “У тумане атрымаў днямі гран-пры фестывалю імя Таркоўскага “Люстэрка ў Расіі, а перад тым – прыз міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі ў асноўным конкурсе Канскага фестывалю. Сапраўдная культура непазбежна займае сваё месца.



Фота аўтара

Абмеркаванне:

  • neploycle
  • 2013-11-01 17:38:25
Cобepем для Bас пo ceти интeрнeт бaзу данныx потeнциальных kлиентoв для Bашегo Бизнесa Haзваниe, тeлефoн, факc, e-mail и др инфopмация Узнайтe болee подробнo по тел +791339З6878 Пo e-mail:
artromento@gmail.com ICQ: 6288862 Skуре: s....8
  • accedeesT
  • 2013-11-04 08:06:40
Cобeрем для Вaс пo cети интернет бaзу данных потeнциaльныx клиентoв для Bашего Бизнеcа Название, тeлефoн, факс, e-mail и др информация Узнайте бoлее подpoбнo пo тел +791З39Зб878

Каментаваць