Вечарына памяці Вацлава Гавела адбылася ў Мінску (фота)

Вечарына памяці знакамітага чэшскага прэзідэнта праводзіцца ўжо шосты год запар. Сёлета яна была арганізавана 14 студзеня ў мінскім бізнес-клубе «Імагуру»  Рухам «За Свабоду», ПЦ «Вясна» і БХК пры падтрымцы амбасады Чэшскай Рэспублікі.
Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Мілан Экерт)
 
На імпрэзе прысутнічалі вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, аналітыкі, журналісты, праваабаронцы. Сярод іх — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, старшыня Парты БНФ Аляксей Янукевіч, палітык Мікола Статкевіч, былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў, палітолаг Валеры Карбалевіч, мастакі Мікола Купава і Алесь Марачкін, кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, кіраўнік БКДП Аляксандр Ярашук, палітык Віктар Карнеенка, аналітык Андрэй Фёдараў і іншыя. Чэшскую амбасаду прадстаўлялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт і яго намеснік Павал Бучак.


Адкрыў і вёў вечарыну  старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Пра ролю Вацлава Гавела ў пабудове дэмакратычнай Чэхіі распавёў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Мілан Экерт.

Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі ў сваім выступе адзначыў: «Мы мусім аб’яднацца і стварыць нейкую новую беларускую Хартыю, непалітычную арганізацыю, якая б выступала за тое, каб законы выконваліся, а правы шанаваліся».

Аляксандр Мілінкевіч узгадваў пра Вацлава Гавела як чалавека, казаў пра ягоную шчырую зацікаўленасць лёсам Беларусі, пра тое, што ён жыў па-праўдзе і паказаў прыклад сумленнай палітыкі. Менавіта таму яму ўдалося шмат што зрабіць.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду», літаратар Кірыл Стаселька правёў сярод прысутных займальны конкурс на веданне біяграфіі Вацлава Гавела.

Урывак з кнігі Вацлава Гавела «Сіла бяссільных» прачытала артыстка Алаіза Ярашэвіч.
 
Паліна Паланейчык (вядомая як Паліна Рэспубліка) выканала некалькі сваіх песень.


Каментаваць