Венгерскія нацыяналісты хочуць, каб іх краіна выйшла з ЕЗ

Скрайне правая венгерская нацыяналістычная партыя Jobbik паведаміла, што хоча ініцыяваць рэферэндум аб выхадзе Венгрыі з Еўрапейскага Звязу.

Кіраўнік партыі Габар Вона заявіў на мітынгу, што "Венгрыя мусіць выйсці з гэтага звязу". Сход скончыўся спаленнем сцягу Еўразвязу.

Еўракамісія пагражае Будапешту прадпрыняць праўныя крокі ў сувязі з законамі, нядаўна ўхваленымі венгерскім парламентам, у якім партыя Fidesz прэм'ера Віктара Орбана мае канстытуцыйную большасць. Папярэджанні Еўракамісіі перад усім датычацца абмежавання незалежнасці цэнтральнага банка, судовай рэформы, а таксама абмежаванняў незалежнасці чынавенства (тычыцца аховы асабовых дадзеных).

Вона распавёў 3 тысячам сваіх прыхільнікаў, што Jobbik насамрэч не пагаджаецца з законамі ўхваленымі Fidesz, але стаўленне Еўразвязу раўназначнае "аб'яўленню вайны" Венгрыі.

Тым часам прэм'ер Віктар Орбан за апошнія 18 месяцаў страціў блізу паловы прыхільнікаў - як вынікае з апошніх сацыялагічных даследаванняў. Адсотак падтрымкі Орбана знізіўся да 31%.

У 2010 г. падтрымка правадыра "Орбаністану", альбо "Віктатара" - як яго клічуць праціўнікі - складала 68%.

Паводле Gazeta Wyborcza
 
Каментаваць