Верталёт дасталі

Па просьбах эколагаў прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя падводнага спорту» (БФПС) дастала з возера Рудакова, што ў нацыянальным парку «Нарачанскі», затоплены корпус верталёта Мі–2. 

Па просьбах эколагаў прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя падводнага спорту» (БФПС) дастала з возера Рудакова, што ў нацыянальным парку «Нарачанскі», затоплены корпус верталёта Мі–2. 

Нагадаем, у пачатку 2010 года БФПС звярнулася да Мінпрыроды з просьбай дазволіць затапленне фюзеляжа верталёта Мі–2 у возеры Рудакова. У затопленым верталёце планавалася праводзіць падводныя экскурсіі, навучаць аквалангістаў і вадалазаў. З дазволу адміністрацыі нацыянальнага парка «Нарачанскі» і Мінпрыроды 26 сакавіка затапленне было праведзена.

Аднак неўзабаве пасля гэтага занепакоенасць станам возера выказалі вучоныя БДУ. Яны сцвярджалі, што з часам метал, з якога зроблены корпус верталёта, падвергнецца карозіі і прывядзе да парушэння экалогіі возера, гібелі ў ім рыбы.

У выніку праверкі Мінпрыроды былі выяўлены парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства падчас правядзення затаплення верталёта. Фюзеляж верталёта пагнуты, фарба месцамі адстала ад корпуса, унутры яго знойдзены пабочныя прадметы. У такім выглядзе корпус верталёта ўяўляў небяспеку як для экалогіі возера, так і для здароўя аквалангістаў, зрабілі вывад спецыялісты.

Па словах Патрыкеева, БФПС пакуль адмовілася ад планаў затапіць у адным з азёраў другі няспраўны верталёт ці падобны аб’ект. Гэта мела б сэнс толькі ў вадаёме «з добрай празрыстай вадой», на што цяжка атрымаць згоду.

Паводле БелаПАН

Каментаваць