Вертыкаль

Чым мацней прэзідэнцкая вертыкаль, тым горш людзі харчуюцца, тым большае беспрацоўе і тым хутчэй месцічы развітваюцца з жыццём.

Адным з найгалоўных дасягненняў улады абвяшчаецца «моцная прэзідэнцкая вертыкаль», якая гарантуе «стабільнасць» і «росквіт». Нават эканамічны крызіс амаль не змяніў прапаганды: чым “таўсцейшая вертыкаль — тым лепей мусіць быць людзям.

Ці так гэта на самай справе?

Чым мацней прэзідэнцкая вертыкаль, тым горш людзі харчуюцца, тым большае беспрацоўе і тым хутчэй месцічы развітваюцца з жыццём.

Адным з найгалоўных дасягненняў улады абвяшчаецца «моцная прэзідэнцкая вертыкаль», якая гарантуе «стабільнасць» і «росквіт». Нават эканамічны крызіс амаль не змяніў прапаганды: чым “таўсцейшая вертыкаль — тым лепей мусіць быць людзям.

Ці так гэта на самай справе?

Я ўзяў АФІЦЫЙНЫЯ звесткі, выкладзеныя на сайце Беларускага статыстычнага камітэта: беспрацоўе, узровень забойстваў, спажыванне мяса, заробкі. Зразумела, некаторыя лічбы «палепшаныя»: так, у беларускіх справаздачах падаюцца не ўсе беспрацоўныя, а толькі зарэгістраваныя. Але для нашых разлікаў хопіць.

Цяпер ацэнім магутнасць вертыкалі. Працэнт датэрміновага галасавання найлепшым чынам распавядзе пра яе сілу і адданасць прэзідэнту.

Датэрміновае галасаванне ў нашых умовах — справа палітычная. На гэтую палітычную справу працуюць: сродкі прапаганды (за нашы грошы), дэканы і каменданты студэнцкіх інтэрнатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, чыноўніцы перадпенсійнага веку — дый процьма малых і вялікіх ідэолагаў-вертыкальнікаў, што паабселі беларускія мястэчкі і гарады.

Пры гэтым не істотна, як людзі галасуюць — і нават колькі прагаласавала датэрмінова. Здольнасць беспакарана абвясціць патрэбную лічбу — ключавая вертыкальная цнота. Па ёй — і ацэнім.

На апошніх выбарах прэзідэнта самай моцнай была Віцебская вертыкаль — 36,9% датэрміновага галасавання (разлікі я зрабіў па дадзеных Цэнтрвыбаркаму). За ёй ішла Гродзенская — 31,5%. Трэцяе месца заняла вертыкаль Брэсцкай вобласці — 29,3%. Магілёўская, Гомельская і Мінская вобласці прадэманстравалі меншую прэзідэнцкую адданасць — 27,9%, 26,4% і 24,6%. І самыя правальныя лічбы даў «свядомы» — як скардзіўся Лукашэнка — Мінск. Нягледзячы на процьму студэнтаў і дзяржаўных службоўцаў, падвешаных на кантракце, — усяго 22%.

Зазірнем у табліцу.



Апошні радок — так званы каэфіцыент карэляцыі. Калі ён блізкі да нуля, то сувязі паміж з’явамі няма. Калі “+1, то сувязь жорсткая і наўпроставая, а “-1 — адваротная. Бачна, што ўзмацненне вертыкалі суправаджаецца збядненнем насельніцтва (сувязь не самая магутная, але яна ёсць).Забойствы і самазабойствы з яшчэ большай ахвотай упадабалі вертыкальную моц. Вельмі сур’ёзная повязь ёсць паміж беспрацоўем і ганаровымі лічбамі датэрміновага галасавання.

Затое чым “таўсцейшая вертыкаль, тым меншы заробак, тым хутчэй ідзе выміранне і меней на стале шкварак.

Зрэшты, лепей палюбавацца на графіках.



Застаецца пытанне: людзі гібеюць ад таго, што вертыкаль моцная, ці гэта вертыкаль сілкуецца людской слабасцю і паразітуе на ёй? Лічбы не даюць адказу на гэтае пытанне, але паказальная сувязь паміж «моцнай» вертыкаллю і доляй пенсіянераў: чым болей залежных ад дзяржавы старых, тым мацнейшая прэзідэнцкая ўлада.
 

Каментаваць