Вы жывяце ў Мінску і хочаце глядзець «Белсат»?

Напішыце пра гэта аператару кабельнай сеткі МТІС. Найбуйнейшы кабельны аператар беларускай сталіцы звярнуўся да сваіх абанентаў з заклікам паведаміць, якія тэлеканалы яны хочуць глядзець у 2012 годзе.

«Меркаванні нашых абанентаў пра напаўненне тэлевізійных пакетаў вельмі важныя для нас і заўсёды ўлічваюцца пры прыняцці рашэнняў пра тое, якія тэлепраграмы вы і вашы сваякі будуць глядзець у нашай сетцы», — гаворыцца ў абвестцы, апублікаванай на сайце mtis.by.

Калі Вы жадаеце, каб МТІС дадаў тэлеканал «Белсат» у свой пакет, спампуйце анкету адсюль, запоўніце яе, выбіраючы тэлеканалы, якія вас цікавяць, а таксама ўнізе пазначце, што вас цікавіць і тэлеканал «Белсат».

Пасля адашліце анкету на электронны адрас marketing@mtis.by.

Апытанне ананімнае і праводзіцца з 2 да 29 лютага. Калі ласка, распавядзіце пра яго сваім сваякам, сябрам, знаёмым і калегам.
 
Каментаваць