Выбар небагаты

Змякчэнне абвінавачання для шэрагу фігурантаў «справы 19 снежня» сталася вынікам санкцый Захаду. Беларускія ўлады, як адзначыў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, вырашылі «зняць вастрыню пытання».

На працягу тыдня 10 абвінавачаным змянілі крымінальны артыкул. Замест «масавых беспарадкаў» (арт. 293) ім зараз інкрымінуюць грубае парушэнне грамадскага парадку (арт. 342). Максімальнае пакаранне па ранейшым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі, па цяперашнім — да трох гадоў.

Змякчэнне абвінавачання, як зазначыў Валянцін Стэфановіч, робіцца не таму, што следства пачало дасканала разбірацца ў акалічнасцях справы. І раптам прыйшло да высновы, што пэўныя людзі не здзяйснялі «масавыя беспарадкі».

 «Гэта ёсць рэакцыя ўладаў на канкрэтныя крокі і ЗША, і Еўрасаюза ў накірунку эканамічных санкцый. Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да «Беларуснафты» і шэрагу іншых беларускіх прадпрыемстваў, і заклікалі пры гэтым Еўрасаюз кіравацца іх прыкладам», — кажа Валянцін Стэфановіч.

А шэраг палітыкаў у Еўрасаюзе, кшталту еўракамісара Штэфана Фюле, пачалі казаць аб магчымых кропкавых эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі. І афіцыйны Мінск пайшоў на перакваліфікацыю абвінавачання. «Гэта спроба не вырашыць праблему цалкам, але хаця б зняць вастрыню пытання», — падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

Крокі ўладаў не здымаюць з парадку дня пытанне вызвалення палітвязняў. Акрамя 10 чалавек, якім перакваліфікавалі абвінавачанне, больш за 30 па-ранейшаму абвінавачваюцца ў «масавых беспарадках».

У афіцыйным паведамленні МУС пра перакваліфікацыю абвінавачання ўлады самі сябе абвяргаюць, што «справа 19 снежня» не палітычная. У ім гаворыцца, што «безгрунтоўныя сцверджанні» пра прызнанне выбараў прэзідэнта несапраўднымі сталі «штучна створанай падставай» для ўвядзення санкцый з боку Захаду.

«Наша пазіцыя — масавых беспарадкаў 19 снежня не было. І мы настойваем на вызваленні ўсіх палітычных зняволеных, — зазначыў Валянцін Стэфановіч. — Гэта магчыма, калі на тое будзе палітычная воля краін Еўрасаюза. Ёсць механізмы — эканамічныя санкцыі. І тады будуць вызваленыя палітвязні. Усё вельмі проста».

«Я не выключаю, што людзі могуць быць асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўлення волі. І на чатыры, і больш гадоў. Але я мяркую, што ніхто з іх гэтыя тэрміны да канца адседжваць не будзе. Думаю, што пры цяперашняй эканамічнай сітуацыі ва ўлады небагаты выбар», — заявіў Валянцін Стэфановіч.

Каментаваць