Выбарчая “селекцыя” скончана

Улада рыхтуецца да “чарговай брутальнай фальсіфікацыі народнага волевыяўлення. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары Сяргея Калякіна і Віктара Карнеенкі.

Этап стварэння ўчастковых камісій скончыўся. У Беларусі сфармаваны ўсе выбарчыя камісіі, якія будуць праводзіць выбары.



Улада рыхтуецца да “чарговай брутальнай фальсіфікацыі народнага волевыяўлення. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары Сяргея Калякіна і Віктара Карнеенкі.

Этап стварэння ўчастковых камісій скончыўся. У Беларусі сфармаваны ўсе выбарчыя камісіі, якія будуць праводзіць выбары.

У якасці ілюстрацыі, як адбываўся гэты працэс, Сяргей Калякін лічыць паказальным выступ старшыні абласной камісіі з Магілёва. “Ён сказаў літаральна наступнае. “Мы праводзім вялікую селекцыйную працу сярод тых, хто вылучаны ў камісіі. Гэта было сказана непасрэдна на трыбуне Цэнтральнай выбарчай камісіі. І мы бачым, што гэта не проста выказванне аднаго чалавека. А менавіта так ішоў адбор у выбарчыя камісіі, — адзначыў каардынатар кампаніі.

Паказчык уключэння ва ўчастковыя камісіі апазіцыйных партый склаў 17% ад колькасці ўсіх вылучаных імі прадстаўнікоў. А “праходнасць праўладных партый і аб’яднанняў — больш за 90%. “Гэта гаворыць аб падыходзе на практыцы да розных палітычных суб’ектаў. Згодна закону яны павінны мець роўныя правы. Аб чым нам вельмі многа казалі на пасяджэнні выбарчай камісіі — аб раўнапраўі і ўсім астатнім. Ніякага раўнапраўя не назіраецца абсалютна, — падкрэсліў Сяргей Калякін.

На 100 участковых камісій прыходзіцца 3 апазіцыйных прадстаўніка. “Склад камісій сведчыць пра тое, што яны будуць прадузята ўдзельнічаць у падліку галасоў і наогул у вырашэнні канфліктных пытанняў, — лічыць палітык. — Таму што там існуе абсалютная перавага прадстаўнікоў праўладных структур. Ні для каго не сакрэт, што і вылучэнне ад працоўных калектываў, і ў значнай ступені зборам подпісаў ініцыіруецца прадстаўнікамі ўлады.

Як заявіў Сяргей Калякін, камісіі сфармаваны з грубым парушэннем заканадаўства. Па прынцыпу: адна камісія — члены аднаго калектыву. І ўзначальваюць гэтыя камісія, як правіла, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў альбо іх намеснікі. “І ўжо толькі з-за гэтага казаць аб адпаведнасці выбараў, якія будуць 19 снежня, выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь, не кажучы ўжо аб міжнародных стандартах, проста не даводзіцца, — рэзюмаваў каардынатар кампаніі.

Нагадаем, што ва ўсе выбарчыя камісіі ўключылі 200 апазіцыйных прадстаўнікоў. Ва ўчастковыя — 183, а ў тэрытарыяльныя камісіі — 17 чалавек.

Рашэнні мясцовых органаў улады аб неўключэнні ва ўчастковыя камісіі будуць абскарджаны. Паводле словаў Сяргея Калякіна, прычыны адмоваў “не ўпісваюцца ні ў якія вароты. Адзін з прыкладаў, як у выканкаме адмовілі праваабаронцы, былому дэпутата Вярхоўнага Савета Людміле Гразновай. “Матывацыя была такая: мы яе ведаем, яна будзе ўчыняць скандалы, нам некамфортна будзе працаваць. Таму мы яе не ўключаем. І гэта пацвярджае словы пра “селекцыю, — кажа палітык.

“Я не думаю, што ў члена БРСМ, які толькі скончыў школу, вопыту болей, чым ў былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра, — адзначыў Сяргей Калякін. —  Альбо ў былога міністра працы і дэпутата Вярхоўнага Савета Аляксандра Саснова. І соцень іншых людзей, якія былі дэпутатамі і маюць вялікі вопыт практычнай працы. І па арганізацыі выбараў, і па ўдзелу ў саміх выбарах. Так, гэтыя людзі будуць перашкаджаць — карпаратыўнаму падыходу па фальсіфікацыі выбараў. Вось менавіта таму іх не ўключылі ў камісіі, а не таму, што ў іх няма “кваліфікацыі. Аб гэтым я і сказаў на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Прадстаўнікі апазіцыі прапанавалі Цэнтрвыбаркаму праекты шасці пастаноў. У прыватнасці, каб палітычныя партыі мелі гарантаванае права на прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях. А назіральнікі маглі рэальна бачыць падлік бюлетэняў.

Цэнтральная выбарчая камісія пагадзілася з тым, што нацыянальныя органы грамадскіх арганізацый і палітычных партый маюць права вылучаць сваіх назіральнікаў. “І другое, з нашай пастановы ўзялі фармулёўку “назіральнік мае права аглядаць, — паведаміў Віктар Карнеенка. —Усё астатняе камісія палічыла немэтазгодным выкарыстоўваць і прымаць да дзеяння. У нейкіх выпадках не згодна была Нацыянальная тэлерадыёкампанія — каб кандыдаты былі ў прамым эфіры. Маўляў, гэта для яе так складана.

Віктар Карнеенка заявіў, што Цэнтральная выбарчая камісія “жалезабетонна стаіць на сваіх старых пазіцыях. І нічога па сутнасці мяняць не збіраецца. Але ў адрозненні ад мінулых гадоў яна “мусіць ісці на дэмакратычныя імітацыі. “Калі раней проста пісалі адпіскі, то сёння яны збіраюць пасяджэнне, рыхтуюцца, сядзяць за сталом, чырванеюць. Хаця па сутнасці гэта, безумоўна, не дае ніякага выніку. За выключэннем таго, што ў будучым і Цэнтрвыбаркаму, і іншым камісіям рабіць імітацыі будзе больш складана, — мяркуе палітык.

Аб выбарчых нюансах прадстаўнікі кампаніі “За справядлівыя выбары будуць інфармаваць і міжнародныя місіі ў Беларусі. Яны маюць намер займаць актыўную пазіцыю і праяўляць “ініцыятывы. “Каб і выкрываць фальсіфікатараў, і знаходзіць прыхільнікаў на свой бок, — зазначыў Віктар Карнеенка.
 

Каментаваць