Выбарчыя камісіі — пад кантролем

Лічбы яскрава сведчаць аб дыскрымінацыйным падыходзе да фармавання выбарчых камісій. Яны створаны “выключна пад кантролем выканаўчых органаў улады. Аб гэтым заявілі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.



Лічбы яскрава сведчаць аб дыскрымінацыйным падыходзе да фармавання выбарчых камісій. Яны створаны “выключна пад кантролем выканаўчых органаў улады. Аб гэтым заявілі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.

Па выніках фармавання ўчастковых камісій юрысты кампаніі падрыхтавалі 77 скаргаў. “Ім было вельмі не проста пераканаць тых людзей, якіх не ўключылі ў камісіі, у неабходнасці падаваць скаргі. Таму што людзі проста не хочуць марнаваць час на бесперспектыўныя з іх пункту гледжання дзеянні. Але мы ўпэўнены, што гэта трэба рабіць, — заявіў старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

“Калі мы тлумачым перш за ўсё еўрапейцам, што адбываецца ў Беларусі, ім вельмі цяжка зразумець, чаму не падаюцца скаргі. І цяжка, на іх думку, ацэньваць працэс, калі не выкарыстаны ўсе магчымасці. Безумоўна, мы не маем на гэты конт вялікіх ілюзій. Але для нашага маніторынгу ў любым выпадку важна выкарыстаць усе спосабы і сродкі прававой абароны, — лічыць Алег Гулак. “Хаця б дзеля таго, каб падкрэсліць, што гэты механізм не працуе, — адзначыў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна Валянцін Стэфановіч.

З 1 073 прадстаўнікоў, вылучаных ад 5 апазіцыйных партый, у склад участковых камісій трапілі толькі 183 чалавекі. Яны складаюць 0,25% ад агульнай колькасці прадстаўнікоў камісій. І будуць працаваць у менш чым 3 % участковых выбарчых камісіях. Ад праўладных палітычных партый у камісіі ўключаны 1 586 чалавек з вылучаных 1 808.

Як паведамілі праваабаронцы, у склад 6 346 участковых выбарчых камісій увайшлі 70 815 чалавек. Сярод вылучэнцаў ад грамадскіх аб’яднанняў дамінуюць 5 арганізацый (23 689 чалавек). Гэта “Белая Русь, БРСМ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі саюз жанчын і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.



“Яскрава высочваецца тэндэнцыя таго, што гэтыя грамадскія арганізацыі з’яўляюцца ў нас асноўнымі арганізатарамі выбараў. Напрыклад, у Мінскай вобласці пападанне ў камісіі ад “Белай Русі і Беларускага саюза жанчын склала ўвогуле 100 працэнтаў. То бок трапілі ўсе, каго яны вылучылі, — паведаміў Валянцін Стэфановіч.

На пасяджэннях выканкамаў, як падкрэслілі праваабаронцы, адбывалася фармальнае зацвярджэнне ўжо падрыхтаваных спісаў. “Распаўсюджаная практыка, калі камісіі агульным складам паўтары-дзве тысячы чалавек ствараліся за 15-20 хвілін, — распавёў Алег Гулак. — Гэта значыць, што ўвогуле ніякага абмеркавання кандыдатур не адбывалася. У некаторых выканкамах нават не агучвалі спісы тых, каго прапанавана ўключыць. Проста ішло галасаванне за прапанаваны спіс. Такім чынам, ні назіральнікі, ні тыя, хто вылучаліся ў камісіі, не маглі атрымаць інфармацыю, хто ж усё-такі ўключаны ў гэтыя камісіі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з адмовамі азнаёміцца з дакументамі аб вылучэнні назіральнікі сутыкнуліся ў многіх выпадках. Літаральна адзінкавыя выпадкі, калі ім далі такую магчымасць.

“Перш за ўсё па Мінску нашы назіральнікі фіксавалі, што прадстаўнікі апазіцыйных структур не ўключаліся ў камісіі па той матывацыі, што з імі цяжка працаваць. Маўляў, што яны пішуць скаргі, што яны нязручныя, няздольныя працаваць у камандзе. І таму іх не ўключылі ў склад камісій. Гэта яшчэ раз пацвярджае нашу выснову аб дыскрымінацыйным характары фармавання гэтых камісій, — рэзюмаваў кіраўнік БХК.
 

Каментаваць