Віцебск: актывісты БХД заклікалі абараніць сямейныя каштоўнасці (фота)

У Віцебску мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" напярэдадні Міжнароднага дню сям'і, які адзначаецца 15 траўня, правялі акцыю ў абарону сямейных каштоўнасцяў.



Ля віцебскай ратушы — месца адпачынку гараджанаў — яны раздавалі брашуры БХД "За сямейныя каштоўнасці".

Як паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец, у агуле было раздадзена каля сотні такіх брашураў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць