Відэастрым: Ці можа дзяржава эфектыўна абараніць сваіх грамадзян у эпоху "Big-Data'?

Пасольства Каралеўства Нідэрландаў 24 траўня з 15 да 18:40 ладзіць канферэнцыю «Забеспячэнне грамадзянскіх правоў: Ці дзяржава можа эфектыўна абараніць сваіх грамадзян у эпоху "Big-Data'?»

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Мерапрыемства арганізавана ў памяшканні амбасады ў Варшаве, але вы можаце сачыць за ім анлайн з перакладам на беларускую/рускую мову.

Тэма канферэнцыі вельмі актуальная не толькі ў рамках справы Cambridge Analitica, але і ў перспектыве новага прававога акта, які пачынае дзейнічаць у ЕС 25 траўня, — GDPR Агульнага рэгламенту па абароне дадзеных.

Падчас канферэнцыі будзе магчымасць актыўнага ўключэння у дыскусію праз Twitter hashtag: #NLBYPL



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць