Выйшаў альманах “Куфэрак Віленшчыны”, прысвечаны Юльяну Сергіевічу

У выдавецтве “Кнігазбор выйшаў чарговы, чатырнаццаты гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах “Куфэрак Віленшчыны. На гэты раз ён прысвечаны Юльяну Сергіевічу, заходнебеларускаму паэту і педагогу (1910–1976).

Укладальнік выдання, як і ўсіх папярэдніх, — маладзечанец, даследчык літаратуры і гісторыі адукацыі Міхась Казлоўскі.

У аўтарах альманаха і вядомыя чытачу “Рэгіянальнай газеты імёны журналісткі і паэткі Алы Страшынскай са Смаргоні, яе землякоў педагогаў Таццяны Кляшчонак і Уладзіміра Прыхача, стваральніцы літаратурнага музея з Ільі Розы Шэрай, нашага земляка паэта Віктара Шніпа, філолагаў Вячаслава Рагойшы і Таццяны Кабржыцкай, вершы Аксаны Ярашонак, удзельніцы праекта “Рэгіянальнай газеты “Напішам песню разам.

Альманах аздоблены партрэтам Юльяна Сергіевіча (папера, аловак), аўтар якога, мастак Аляксандр Грышкевіч, нарадзіўся ў Маладзечне.

Паводле “Рэгіянальнай газеты

Каментаваць