Віктару Шандаровічу забаранілі выступаць у Мінску

Ідэолагі не дазволілі расійскаму пісьменніку і публіцысту выступіць у Беларусі.



Пра гэта Віктар Шандаровіч паведаміў у Фэйсбуку.
 
 
«Нядаўна патэлефанавалі з Мінска — і запрасілі там выступіць. Я сказаў: зразумела, але... І расказаў, што ў Беларусь як артыст — неўязны ўжо дванаццаць гадоў.
 
 
Антрэпрэнёр адказаў: часы мяняюцца. Я павіншаваў яго з гэтым. Мы дамовіліся, што ён атрымае дазвол на мае гастролі (у Беларусі ўсё афіцыйна), і мы стартуем.
 
 
Сённяшняя раніца пачалася з пахвальнага для мяне ліста:
 
 
«Віктар, я вас віншую! Ваша рэпутацыя непахісная. Можна толькі пазайздросціць. Сёння раніцай чыноўнік з ідэалагічнага аддзела гарвыканкама патэлефанаваў і паведаміў, што вы непажаданы артыст у нашай краіне. Я ад асобы сваёй кампаніі і мільёнаў нармальных беларусаў прыношу вам свае прабачэнні за гэты інцыдэнт. Жыццё доўгае, і мы спадзяемся, што наша сустрэча ўсё ж такі адбудзецца».
 
 
Я дык нават не сумняваюся! Часы ж мяняюцца…» — напісаў ён.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць