Віртуальная экскурсія па зачыненай выставе

Сёння выставу, якую я разам з супрацоўнікамі музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" рахтаваў больш за пяць месяцаў, зачынілі. Сёння я яе дэмантаваў. "Заходнебеларуская Атлантыда" чамусьці вельмі не спадабалася галоўнаму ідэолагу Мінскай вобласці. Для тых, хто вельмі хацеў, але так і не пабачыў экспанаты выставы, я вырашыў зрабіць нешта накшталт віртуальнай экскурсіі.



Галоўная ідэя выставы была паказаць Вераснёўскую кампанію 1939 года, у якой удзельнічалі злучэнні Войска Польскага, у складзе якіх была значная колькасць ураджэнцаў Заходняй Беларусі. Акрамя таго на выставе планавалася паказаць і мірнае жыццё Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах праз арыгінальныя фотаздымкі, дакументы і рэчы таго часу. Усяго ў экспазіцыі было 300 прадметаў, значная частка з якіх арыгіналы.

Гэта частка экспазіцыі прысвечана сакавіцкай і вераснёўскай 1939 года мабілізацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Войска Польскае (дакументы і фатаздымкі. сведчанні грамадзян)

Мабілізацыя. Пінская флатылія, апошнія мірныя гады

Польская паліцэйская дубінка, супрацьгаз, французскі штык Пяркун

 

 Мундзір радавога 84 пяхотнага палку з Пінска

 

Мундзір матроса Пінскай флатыліі

 

 

Мундзір капітана 83 пяхотнага палку з Кобрына

 

Дрот, знойдзены на былой польска-савецкай мяжы пад Коласава

 

 Гузікі. знакі, вайсковыя кнігі

 

Фуражкі Корпуса аховы памежжа (КАП) і паліцыі

 

Палавінкі польскіх жэтонаў з поля бітвы пад Кобрынам, бінокль польскі, здымкі і дакументы

Гэта частка экспазіцыі прысвечана мірнаму жыццю жыхароў Заходняй Беларусі

Стэнд расказвае пра працоўную міграцыю. Прадстаўлены арыгінальныя пашпарты, дакументы

 

Арыгінальныя пашпарты заходніх беларусаў для выезду ў Прыбалтыку, Аргентыну, эстонская працоўная дамова

 

 Даваенныя долары (1934 года), злотыя, дакументы

 

Даваенныя кнігі і металічныя грошы

 

Грошы і брытва

 

Партрэты жыхароў Нясвіжа, асабістыя дакументы сям’і беларуса Віктара Амельянюка, пашпарты заходніх беларусаў. Тагачасныя польскія перыядычныя выданні

 

Шляпка французскай вытворчасці з Кобрына

 

А гэта часка экспазіцыі пра савецкую рэчаіснасць і вераснёўскі паход Чырвонай Арміі

 

Стэнд пра кантрабанду праз савецка-польскую мяжу

 

Знак з савецкага памежнага слупа, які стаяў пад Заслаўем

 

Будзёнаўка РСЧА, фуражка НКУС

 

 Вызваленне 17 верасня, здымкі, мапы, газеты

 

На гэтым стэндзе можна убачаць савецкія грошы, фатаздымкі і дакументы вераснёўскага пахода Чырвонай Арміі

Спадзяюся шматлікія аматары беларускай гісторыі усё ж змогуць калісьці пабачыць гэту выставу, да якой безумоўна дададуцца яшчэ экспанаты. Пакуль жа прапаную тым, каму гэта ціква, прачытаць артыкулы (з арыгінальнымі фатаздымкамі і дакументамі) на гэтую тэму.

 

Абмеркаванне:

  • Ольга
  • 2014-09-17 12:38:59
Не понятно, что тут крамольного? У этого идеолога точно не все в порядке с головой. Или это приказ начальника повыше?

Каментаваць