Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій запрашае на экскурсію ў Курапаты

У дзень Кастрычніцкага перавароту Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі арганізуе бясплатную экскурсіюі і кінапрагляд.


Вандроўка ў Курапаты «Беларуская Галгофа» пачнецца а 15:00 каля Крыжа Пакуты.

Даведкі і запіс на вандроўку — праз е-майл info@represii.net

А18-й гадзіне ў залі управы БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя дакументальнага фільма «Суд над камунізмам. Пачатак» (Рэжысер Віктар Корзун).

У дыскусыі на тэму «Наступствы камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі», што адбудзецца пасля кінапрагляду, прымуць удзел гісторыкі, палітыкі, грамадскія дзеячы. таксама выступяць  Кася Камоцкая і Аляксей Галіч.

Паводле інфармацыі арганізатараў

Каментаваць