Віскі вакол свету. Якая краіна займае перашае месца па спажыванні?

Лідар сярод лічбавых каталогаў bonial.fr прадставіў дадзеныя даследавання спажывання віскі ў свеце. У рэйтынгу прадстаўлена 25 краін. Як ні дзіўна, першае месца ў рэйтынгу спажывання гэтага духмянага моцнага алкагольнага напою займае не Шатландыя ці Ірландыя.



Першае месца ў рэйтнгу, з вынікам 2,15 літра на душу насельніцтва, займае Францыя. А на апошнім Чылі — 0,32 літра на чалавека. А Ірландыя — толькі на 8-м месцы (1,24 літра).

Дарэчы, у адрозненні ад папярэдняга даследвання па спажыванні віна, Беларусь у рэйтынгу не прадстаўлена. Таму мы не даведаемся ці папулярны віскі сярод жыхароў нашай краіны. Нагадаем, па спажыванні віна Беларусь знаходзілася на 47-м месцы.

Паглядзець іншыя вынікі можна на гэтай інфаграфіцы:

Каментаваць