Выстава Салідарнасці

Выстава, прысвечаная нядаўнім палітвязням і салідарнасці з імі, адчыніцца ў мінскім офісе Партыі БНФ.

Яе адкрыццё адбудзецца роўна праз месяц з пачатку паслявыбарчых рэпрэсій — 19 студзеня. Экспазіцыю рыхтуюць валанцёры. Яны заклікаюць удзельнікаў тых падзей і ўсіх ахвотных людзей далучацца да падрыхтоўкі выставы. І папоўніць яе сваімі экспанатамі.

«Прыйшоў да нас нядаўна мастак, сказаў, што ён адмыслова намалюе карціну пра гэты падзеі, — паведаміла валанцёрка Алёна. — Некаторыя затрыманыя нам казалі, што яны рабілі з пластыкавых бутэлек елкі. А ў якасці ўпрыгожванняў былі коркі ад гэтых бутэлек. Таццяна Бублікава, журналістка, сказала, што яна знесла з турмы талерку, відэлец, нешта яшчэ. І мы заклікаем былых сядзельцаў, каб яны таксама прыносілі тое, што ў іх засталося пасля турмы».

Напрыклад, дзяўчынкі прынеслі «маляву», якая дайшла да іх у перадачы. Будуць прадэманстраваны і самі наборы перадач, якія збіраліся для вязняў. І яшчэ размешчаны фотаздымкі, як гэта ўсё адбывалася, калі людзі прыносілі ў офіс БНФ рэчы і ахвяраванні.

Да адкрыцця выставы рыхтуецца і культурная праграма. «Розныя ў нас ёсць ідэі, — распавяла Алёна. — Хочам запрасіць Хадановіча, каб ён дачытаў свой верш, каторы не дачытаў на плошчы. Хлопец з філармоніі, які быў затрыманы на 15 сутак, сказаў, што ён з задавальненнем выступіць разам са сваім гуртом».

Спецыяльная экспазіцыя будзе прысвечана паштоўкам, якія падпісвалі зняволеным. Не ўсе яны дайшлі да адрасатаў. Напрыклад, з жодзінскага ізалятара паштоўкі вярнулі. На выставе іх раздадуць тым, для каго яны прызначаліся.

«Мы прысвячаем выставу нашым героям, — адзначыла Алёна. — Хочацца, каб яны прынялі ўдзел у яе падрыхтоўцы і каб пачыталі тыя цёплыя словы, каторыя былі ў паштоўках. Каб паштоўкі не засталіся непрачытанымі — яны шчырыя, эмацыйныя і, нярэдка, мастацкія. То бок усё для іх».

P.S. Кантактныя тэлефоны арганізатараў выставы: (29)6516127, (29)3786905, (29)6855239.

Каментаваць