Віталь Калупай усё яшчэ ў руках сепаратыстаў Краматорска

Сепаратысты, якія захапілі гараддзел міліцыі ў Краматорску, працягваюць утрымліваць кіраўніка міліцыі Віталя Калупая. Пра гэта паведамляе ўпраўленне МУС у Данецкай вобласці.



Начальнік міліцыі Краматорска Віталь Калупай. Фота kramatorsk.info


Па наяўнай інфармацыі палкоўнік міліцыі Віталь Калупай утрымліваецца супраць сваёй волі.

 
Праваахоўнікі адзначаюць, што нейкіх патрабаванняў сепаратысты не вылучалі, працы міліцыі не перашкаджалі. Начальнік гарадскога аддзела міліцыі выехаў з групай актывістаў для правядзення перамоваў у горад Славянск.

 
Праваахоўнікамі вырашаецца пытанне аб прававой кваліфікацыі названых падзей.

 
Нагадаем, 21 красавіка ўвечары ў памяшканне Краматорскага гараддзела міліцыі зайшлі 7 ўзброеных асоб у масках. Невядомыя з аўтаматычнай зброяй назваліся прыхільнікамі Данецкай Народнай Рэспублікі.

Каментаваць