Вітольд Цыдзік: Сына забралі, але ён патрабуе гіпаалергенныя ўмовы быту

Гродзенскі навуковец у галіне медыцыны Вітольд Цыдзік, пазбаўлены апекі над сваім сынам — падлеткам Уладзіславам.



Падставай стала фармулёўка камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна, як патрабуючага дзяржаўнай абароны.

Вітольд Цыдзік здзіўлены, чаму так паспешна сына адарвалі ад бацькі, і перадалі пад апеку сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Забіраюць яго з кватэры, дзе ёсць усе ўмовы для жыцця, дзе ёсць у яго ўсё — і інтэрнэт, і тэлебачанне — усё што трэба хлопцу для нармальнай вучобы, для нармальнага жыцця, для нармальнага развіцця. Яго забралі ў гэты прытулак, дзе няма нічога. Дырэктар прытулку, намеснік дырэктара сядзяць у трохпакаёвых кабінетах, а дзеці — па пяць чалавек у пакоі. Яму патрэбны гіпаалергенны быт, гіпаалергенная дыета, дыета, якую прызначыў адмысловы урач, бо ў яго яшчэ праблемы з кішэчнікам. Нічога гэтага ў прыюце арганізаваць не маглі, нават кансультацыю спецыялістаў.

Адна з прычын накіравання сына ў сацыяльна-педагагічны цэнтр — беспрацоўе яго бацькі. Ужо пяты год Вітольд Цыдзік, пасля вяртання з ЗША, не можа ўладкавацца ў гродзенскіх установах па спецыяльнасці.


Беларускае Радыё Рацыя





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-08-21 16:29:17
Не "гіпер-", а "гіпаалергенныя", папраўце. Ужо і на "Рацыі" паправілі.
  • Рэд.
  • 2018-08-21 16:38:28
Дзякуй, паправілі.

Каментаваць