Вывучаем англійскую мову разам з беларускай

У кнігарні «Кніжны салон» на Калініна, 5 у Мінску прайшла прэзентацыя «Беларуска-англійскага і англа-беларускага размоўніка», падрыхтаванага і выдадзенага ТБМ імя Францішка Скарыны і праведзеная старшынёй арганізацыі Алегам Трусавым.

У кнігарні «Кніжны салон» на Калініна, 5 у Мінску прайшла прэзентацыя «Беларуска-англійскага і англа-беларускага размоўніка», падрыхтаванага і выдадзенага ТБМ імя Францішка Скарыны і праведзеная старшынёй арганізацыі Алегам Трусавым.

Ініцыятарам выдання размоўніка была прысутная на сустрэчы Алена Анісім, адзін з яго аўтараў. Яна паведаміла, што выданне з’явілася дадатковым вынікам шматгадовай працы курсаў беларускай мовы ТБМ. Спачатку нарадзіўся беларускі размоўнік, які вырашана было «змясціць у сусветны моўны кантэкст» шляхам дадатку англамоўнай часткі сумеснай працай сяброў суполкі «Нашчадкі» пад метадычным кіраўніцтвам Уладзіміра Кошчанкі. Уладзімір Кошчанка звярнуў увагу на ўжытую аўтарскім калектывам дасканалую сучасную сістэму фанетычнай транскрыпцыі, якая дапамагае лепш засвойваць беларускае маўленне тым, хто пачынае вывучаць беларускую мову, звяртаючыся да яе праз англійскую.

Наклад першага выдання — 200 асобнікаў, але па атрыманні заўваг і прапаноў мяркуецца наступны палепшаны выпуск памерам 10 000 і болей экземпляраў для шырокага продажу. Таксама ў планах ТБМ двухбаковыя размоўнікі са шведскай, нямецкай, арабскай, японскай і кітайскай мовамі — мовамі тых краін, з якімі Беларусь развівае дынамічныя двухбаковыя адносіны.

Пачэсная госця прэзентацыі амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Размары Томас, адзначыўшы прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы, паабяцала прыкласці намаганні для яе засваення. Яна адзначыла таксама важнасць падтрымкі моў, якія знаходзяцца ў няпростым стане, як беларуская. На брытанскіх выспах зараз свядома падтрымліваецца развіццё ўсіх моў — двух варыянтаў у Шатландыі, а таксама моў Ірландыі, Уэльса (апошняя мова была амаль страчана) і англійскага варыянта французскай мовы. 

Другая прэзентацыя размоўніка адбудзецца 28 верасня а 18 гадзіне ў дольнай зале Чырвонага касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску. Тамсама будуць прадстаўлены іншыя выданні ТБМ.

Каментаваць