Вызваліць усіх

Міжнародны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) Ахім Пост і прадстаўнік офіса партыі па палітыцы бяспекі Франц Данер 12 снежня сустрэліся з беларускімі журналістамі.

Нямецкія сацыял-дэмакраты выказалі сваю вялікую заклапочанасць падзеямі, што адбыліся пасля выбараў і рашуча асудзілі прымяненне гвалту.

Асабліва яны занепакоены затрыманнем лідараў апазіцыі, абыходжаннем з іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, несціхаючай хваляй ператрусаў на офісах рэдакцый і кватэрах журналістаў. Найпершы прыярытэт для СДПГ, адзначылі парламентарыі, — вызваленне ўсіх затрыманых. «Патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітычных зняволеных мы давядзем да МЗС Беларусі», — адзначыў Франц Данер.

Па словах Ахіма Поста, СДПГ сочыць за лёсам свайго партыйнага калегі, беларускага палітыка Мікалая Статкевіча каля 10 гадоў, а цяпер падтрымлівае сувязь з яго дочкамі. Пост назваў Статкевіча «моцным палітычным байцом».

Каментаваць