Вызвалены Зміцер Бандарэнка

Сёння ў 10.15 з Магілёўскай калоніі №15 быў вызвалены давераная асоба кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Летась 7 красавіка Змітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Ён ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, аднак, паводле Вольгі Бандарэнкі, у калоніі пакуль не разглядалі гэтага пытання, хоць у асуджанага няма правінаў, якія б перашкаджалі гэтаму.
 
У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю.
 
1 лютага Зміцер Бандарэнка падаў прашэнне пра памілаванне. 5 красавіка Лукашэнка заявіў, што бліжэйшым часам разгледзіць пытанне пра памілаванне палітыкаў, якія звярнуліся да яго з такой просьбай.

Радыё Свабода

Каментаваць