Вячорка звернецца да камандзіра

Прымусова прызваны ў армію актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Франак Вячорка мае намер звярнуцца да камандзіра батальёна з просьбай накіраваць яго на медыцынскую экспертызу. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.

Прымусова прызваны ў армію актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Франак Вячорка мае намер звярнуцца да камандзіра батальёна з просьбай накіраваць яго на медыцынскую экспертызу. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.

«Я адчуваю пастаянную слабасць. Пару дзён таму мяне вазілі ў паліклініку ў Мазыр. Ціск быў 170 на 110. Нават доктар, якая вымярала мне ціск, была ўражана: якім чынам з такім ціскам я магу служыць у арміі. Яна выпісала мне яшчэ адзін прэпарат, каб адчуваць сябе нармальна. Я ўжо прымаю пяць прэпаратаў у дзень. Атрымліваецца, што мяне забралі ў армію, каб там я сядзеў на таблетках. Мяне нават з нарадаў перыядычна здымаюць менавіта па стане здароўя», — сказаў Вячорка.

Франак мае намер звярнуцца да камандзіра батальёна для праходжання ваеннай медэкспертызы. «Можа, мяне камісуюць», — мяркуе ён.

Нагадаем, у ліпені 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска прызнала Франака Вячорку, лідэра моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ», непрыгодным да вайсковай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэта рашэнне пад сумненне. Пасля абследавання ў ваенным шпіталі маладому чалавеку была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Мінска прызнаў моладзевага актывіста прыгодным да вайсковай службы. Суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў яго ў сіле. Рашэнне суда прымалася ў адсутнасці Франака і яго адваката.

Цяпер Вячорка служыць у Мазыры ў воінскай часці № 48694 супрацьпаветранай абароны.

Каментаваць